Грамадзянства БССР — прыналежнасць чалавека да дзяржавы БССР, якая ўключае ў сябе шэраг правоў і абавязкаў, якія вызначаюцца заканадаўствам БССР.
У адпаведнасці з Канстытуцыямі БССР 1937, 1978 гг. Беларусь, уваходзячы ў склад СССР, захоўвала свой суверэнітэт. Адной з найважнейшых прыкмет дзяржаўнага суверэнітэту з'яўляецца наяўнасць уласнага грамадзянства.
У артыкуле 18 Канстытуцыі БССР 1937 г. было ўстаноўлена, што кожны грамадзянін БССР з'яўляецца грамадзянінам СССР:
Артыкул 18. Кожны грамадзянін БССР з'яўляецца грамадзянінам СССР.
Грамадзяне ўсіх іншых саюзных рэспублік карыстаюцца на тэрыторыі БССР аднолькавымі правамі з грамадзянамі БССР.
Такая ж норма змяшчалася і ў артыкуле 31 Канстытуцыі БССР 1978 г.:
Глава 5. Грамадзянства Беларускай ССР. Раўнапраўе грамадзян
Артыкул 31. У адпаведнасці з устаноўленым у СССР адзіным саюзным грамадзянствам кожны грамадзянін Беларускай ССР з'яўляецца грамадзянінам СССР.
Падставы і парадак набыцця і страты савецкага грамадзянства вызначаюцца Законам аб грамадзянстве СССР.
Грамадзяне іншых саюзных рэспублік карыстаюцца на тэрыторыі Беларускай ССР аднолькавымі правамі з грамадзянамі Беларускай ССР.
Грамадзяне Беларускай ССР за мяжой карыстаюцца абаронай і заступніцтвам Савецкай дзяржавы.
Артыкулам 21 Канстытуцыі СССР 1936 г. для грамадзян СССР было ўстаноўлена адзінае саюзнае грамадзянстваКонституция СССР 1936 г., пры гэтым захоўвалася грамадзянства саюзных рэспублік:
Артыкул 21. Для грамадзян СССР устанаўліваецца адзінае саюзнае грамадзянства.
Кожны грамадзянін Саюзнай рэспублікі з'яўляецца грамадзянінам СССР.
Аналагічная норма змяшчалася ў артыкуле 33 Канстытуцыі СССР 1977 г.Конституция СССР 1977 г.
Такім чынам, грамадзянін, які пражываў у адной з саюзных рэспублік, з'яўляўся і яе грамадзянінам, і грамадзянінам СССР, але не з'яўляўся адначасова грамадзянінам іншай саюзнай рэспублікі.
Пасля выхаду БССР са складу СССР і змены назвы дзяржавыЗакон от 19 сентября 1991 года № 1085-XII ў 1991 годзе жыхары краіны змянілі грамадзянства БССР на грамадзянства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 2 Закона аб грамадзянстве ад 18 кастрычніка 1991 г.
Зноскі
Катэгорыя:Грамадзянства паводле краін Катэгорыя:БССР