Універсітэт Паўднёвага Крыжа () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лісмар у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.

Агульная характарыстыка Папярэднікам універсітэта быў Лісмарскі педагагічны каледж, які пачаў сваю працу 23 лютага 1970 года. Сёння ўніверсітэт мае кампусы ў Лісмары і Кофс-Харбары на поўначы Новага Паўднёвага Уэльса і ў Кулангата, самым паўднёвым прыгарадзе Голд-Кост у Квінслендзе. У 2019 годзе ўніверсітэт увайшоў у шэраг 100 лепшых маладых універсітэтаў свету па версіі «Times Higher Education World University Rankings».

Структура Факультэт бізнесу, права і мастацтваў Факультэт прыродазнаўства і інжынерыі Факультэт здароўя Факультэт адукацыі Каледж карэнных народаў Аўстраліі Універсітэцкі каледж

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі