Бе́лінская суко́нная мануфакту́ра — колішняе прадпрыемства, мануфактура, якая дзейнічала ў 1826—1850 гадах у маёнтку Белін Кобрынскага павета (сучасная вёска Белін у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі).
Мануфактура вырабляла сукно 3—5 гатункаў. У 1841—1844 гадах мела 15 часальных машын, 75 ткацкіх, 37 прадзільных, 8 кардавальных і 30 іншых станкоў. Воўну атрымлівала ад авечак з уласных ферм, фарбы — з Рыгі.
У 1836 годзе на мануфактуры да 420 рабочых, большая частка з якіх былі наёмныя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мануфактуры Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1826 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1850 годзе Катэгорыя:Асавецкі сельсавет (Драгічынскі раён) Катэгорыя:Кобрынскі павет (Расійская імперыя) Катэгорыя:Гісторыя Драгічынскага раёна