Міціка «Мікі» Горман (; 1935—2015) — амерыканская бягуха японскага паходжання. У сярэдзіне 1970-х гадоў стала адной з лепшых жанчын-марафонцаў. Адзіная жанчына, якая выйграла марафоны ў Бостане і Нью-Ёрку двойчы, і з’яўляецца першай з двух бягух, якія выйгралі абодва марафоны ў адным годзе.
Біяграфія нарадзілася 9 жніўня 1935 года ў японскай сямі', якая жыла ў кітайскім горадзе Ціндаа, вырасла ў Токіа, а пасля заканчэння школы паступіла на гадавую праграму навучання ў ў Фукусіме.
У 1964 годзе пераехала ў Злучаныя Штаты. Неўзабаве пасля пераезду яна выйшла замуж за Майкла Гормана. У ЗША занялася бегам на доўгія дыстанцыі і ўжо ў 1970 годзе прабегла у памяшканні за 21:04:00 у Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія.
У красавіку 1974 года, яна выйграла Бостанскі марафон з рэкордным часам 2:47:11, заняла другое месца ў гэтым жа марафоне ў 1976 годзе, і зноў выйграла «Бостан» у 1977 годзе. Горман таксама двойчы выйгравала Нью-Ёркскі марафон у 1976 і 1977 гадах, а ў 1975 годзе заняла на ім другое месца.
Вынікі: ГодМарафонЧасМесца1974Бостан2:47:111 месца1975Нью-Ёрк2:53:022 месца1976Бостан2:52:272 месца1976Нью-Ёрк2:39:111 месца1977Бостан2:48:331 месца1977Нью-Ёрк2:43:111 месца Пазней удзельнічала ў Чэмпіянатах свету па лёгкай атлетыцы сярод майстроў у 1977 годзе ў Гётэбаргу і ў 1979 годзе ў Гановеры. У 1978 годзе Горман устанавіла сусветны жаночы рэкорд у паўмарафоне. Часта атрымліваючы траўмы ў наступныя гады, Мікі Горман эпізадычна прымала ўдзел у спаборніцтвах па 1981 год і ў 1982 годзе вырашыла сысці з спорту.
Памерла ад раку 19 верасня 2015 года ў горадзе Белінгем, штат Вашынгтон.
Горман была ўключана ў Залы славы: Road Runners Club of America Hall of Fame, USATF Masters Hall of Fame, National Distance Running Hall of Fame і New York Road Runners Hall of Fame. Яна была прадстаўлена на калекцыйных картках Supersisters. У 1981 годзе быў выпушчаны фільм пад назвай «Ritoru Champion», у якім распавядалася пра жыццё Міціка Горман.
Крыніцы
Спасылкі
NYRR HALL OF FAME — Miki Gorman Miki Gorman Interview — May, 2014
Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі ЗША Катэгорыя:Марафонцы ЗША Катэгорыя:Японцы ў ЗША