Цай Юаньпэй (, 11 студзеня 1868 — 5 сакавіка 1940) — кітайскі дзяржаўны дзеяч, навуковец, і педагог. Міністр асветы Кітайскай Рэспублікі, заснавальнік і першы прэзідэнт , рэктар Пекінскага універсітэтаCai Yuanpei.Бывший ректор Пекинского университета Цай Юаньпэй. .

Біяграфія Нарадзіўся 11 студзеня 1868 года ў павеце Шаньінь правінцыі Чжэцзян дзяржавы Вялікая Цын у сям’і банкаўскага службоўца.

У 22 гады атрымаў ступень цзіньшы і стаў членам акадэміі Ханьлінь.

У 1907 годзе паехаў у Германію і паступіў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію, эстэтыку, антрапалогію і эксперыментальную псіхалогію. Займаўся перакладамі з нямецкай на кітайскую.

У 1911 годзе вярнуўся ў Кітай.

З 3 студзеня па 14 ліпеня 1912 года быў міністрам асветы Кітайскай рэспублікі. Адыграў вырашальную ролю ў правядзенні рэформы адукацыі ў 1912 годзе, спрыяў развіццю ў Кітаі жаночай адукацыі. Падаў у адстаўку з-за неўхвалення палітыкі Юань Шыкая.

У 1913 годзе з’ехаў ва Францыю, дзе заняўся вывучэннем французскай мовы, а таксама дапамагаў у арганізацыі Кітайска-французскай адукацыйнай асацыяцыі.

У 1916 годзе вярнуўся ў Кітай, дзе заняў пасаду рэктара Пекінскага ўніверсітэта, які займаў да 1926 года.

У 1928 годзе прыняў удзел у стварэнні Акадэміі Сініка і стаў яе першым прэзідэнтам.

У 1936 годзе захварэў і адышоў ад грамадскага жыцця.

Пайшоў з жыцця 5 сакавіка 1940 года ў Ганконгу.

Крыніцы

Катэгорыя:Постаці Імперыі Цын Катэгорыя:Пекінскі ўніверсітэт Катэгорыя:Члены Гаміньдана Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі Сініка Катэгорыя:Вучоныя Кітая Катэгорыя:Педагогі Кітая Катэгорыя:Выкладчыкі Пекінскага ўніверсітэта