Ян Казімір Умястоўскі (; ? — 1659) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія Паходзіў з шляхецкага роду Умястоўскіх герба Рох III. Ян Казімір у 1633 годзе быў дэпутатам на элекцыйным сойме па выбранні на польскі сталец Уладзіслава IV, дэпутатам фіскальнага трыбунала ў Вільні (1635).
Атрымаў у спадчыну ад бацькі ў 1646 годзе маёнткі ў Інфлянтах з цэнтрам Нандэльштадт.
Служыў земскім пісарам берасцейскім і рэгентам Вялікай літоўскай канцылярыі (1648). На элекцыйным сойме па выбранні каралём Яна II Казіміра быў выбраны дэпутатэм ad pacta conventa і суддзёй compositi judicii.
У 1654 г. — земскі суддзя і падкаморый берасцейскі.
У маі — чэрвені 1655 г. — маршалак надзвычайнага варшаўскага сойма ад ВКЛ.
Пасля сябе пакінуў усю маёмасць сыну Яну Фабіяну.
Зноскі
Спасылкі Jan Kazimierz Umiastowski
Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падкаморыя берасцейскія Катэгорыя:Суддзі земскія берасцейскія Ян Казімір