Сіцы́лія () — аўтаномны рэгіён Італіі (сталіца Палерма) і найбуйнейшы востраў у Міжземным моры. Плошча — 25700 км², насельніцтва — 5,1 млн чалавек. Знаходзіцца на паўднёвы захад ад Апенінскага паўвострава і аддзяляецца ад яго Месінскім пралівам (шырыня 3 км).

Рэгіён Сіцылія падзелены на 9 правінцый: Палерма, Катанія, Месіна, Сіракуза, Трапані, Рагуза, Кальтанісета, Эна, Агрыджэнта.

Гл. таксама Эгадскія астравы Коза Ностра Віла Палагонія

Зноскі

Спасылкі

Даныя па ВУП італьянскіх правінцый на 2007 год