Заходні навуковы цэнтр НАН Украіны і МАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова у складзе НАН Украіны. Аб’ядноўвае навукоўцаў сямі абласцей: Валынскай, Івана-Франкоўскай, Закарпацкай, Львоўскай, Ровенскай, Цярнопальскай і Чарнавіцкай.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці сістэмы кіравання і экалагічнага рэгулявання развіцця рэгіёну, трансгранічнае супрацоўніцтва; стварэнне і засваенне рэсурсазберагальных, энергазберагальных экалагічна чыстых тэхналогій энергетыкі, прыбора— і машынабудавання; распрацоўка і ўкараненне тэхналогій ўмацавання канструкцыйных матэрыялаў, метадаў антыкаразійнай абароны трубаправодаў; удасканаленне вытворчасці калійных угнаенняў; павышэнне нафта- і газааддачы пластоў на радовішчах Прыкарпацця; рацыянальнае выкарыстанне і ахова прыродных рэсурсаў Карпат і басейнаў рэк Днестр, Заходні Буг, Ціса; распрацоўка і ўкараненне сістэм інфарматызацыі абласцей рэгіёну; даследаванне сацыягуманітарных праблем чалавека, правядзенне маніторынгу падзей, вызначэнне рэйтынгу палітычных лідараў; захаванне і ўзнаўленне народных промыслаў, рамёстваў; даследаванне мастацкіх помнікаў рэгіёна

Спасылкі Сайт цэнтра

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны