Філіп Лабро () — французскі пісьменнік, журналіст і рэжысёр. Працаваў на RTL, Paris Match, TF1 і Antenne 2. Лаўрэат Prix Interallié, французскай літаратурнай прэміі, заснаванай у 1930 годзе, якая была яму прысуджана за аўтабіяграфію «L'Étudiant étranger» у 1986 годзе.

Біяграфія Нарадзіўся 27 жніўня 1936 года.

Ва ўзросце васемнаццаці гадоў пакінуў Францыю, каб вучыцца ва ўніверсітэце Вашынгтона і Лі ў Вірджыніі. Затым падарожнічаў па Злучаных Штатах. Па вяртанні ў Еўропу стаў рэпарцёрам. З 1960 па 1962 год, падчас алжырскай вайны, Лабро быў вайскоўцам. Потым вярнуўся да журналісцкай дзейнасці. Падчас асвятлення забойства Джона Кенэдзі для французскай газеты France-Soir сустрэў Джэка Рубі ў Даласе за некалькі дзён да таго, як той застрэліў Лі Харві Освальда; пазнецй афіцыйна яго дапыталі Камісіяй Уорэна. Ён напісаў і зняў шмат фільмаў і быў блізкім сябрам Жан-П’ера Мельвіля, як ён успамінае ў дакументальным фільме «Код Мелвіля» 2008 года. З 1985 па 2000 год быў дырэктарам праграм на RTL, стаўшы віцэ-прэзідэнтам станцыі ў 1992 годзе.

Памёр 4 чэрвеня 2025 года[Умер французский актер и режиссер Филипп Лабро https://rg.ru/2025/06/04/umer-francuzskij-akter-i-rezhisser-filipp-labro.html] ў Парыжы.

Узнагароды Ордэн Ганаровага легіёна (красавік 2010).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі