Інстытут геалогіі і геахіміі гаручых выкапняў НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне ўтварэння і размяшчэння нафтавых і газавых радовішчаў, розных марак вугалю, геалогіі радовішчаў гаручых сланцаў і серы.
Гісторыя У 1945 было заснавана Львоўскае аддзяленне Інстытута геалагічных навук АН УССР. На базе аддзялення ў 1951 быў утвораны Інстытут геалогіі карысных выкапняў АН УССР. Пад сучаснай назвай — з 1963 года.
Навуковыя школы геадынаміка нафтагазаносных правінцый геалагічная і геахімічная палеаакіянаграфія старажытных кантынентальных ускраін і іх карысныя выкапні геахімія і тэрмабараметрыя флюідаў міенаралатворнага асяроддзя тэрмадынаміка нафта- і газаўтварэння ў асадкавым чахле і астэнасферы Зямлі распрацоўка метадаў даследавання індывідуальных уключэнняў у мінералах ападкавых парод (тэрмабарагеахімія эвапарытаў)
Структура Аддзел геалогіі нафты і газу Аддзел седыменталогіі Аддзел праблем нафтавай геафізікі Аддзел праблем геалогіі Карпат Аддзел геахіміі асадкавых тоўшчаў нафтагазаносных правінцый Аддзел геахіміі глыбінных флюідаў Аддзел геалогіі і геахіміі цвёрдых гаручых выкапняў Аддзел праблем геатэхналогіі гаручых выкапняў Лабараторыя праблем геаэкалогіі Хіміка-аналітычная лабараторыя Сектар навукова-тэхнічнай інфармацыі
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны