Іван Піліпавіч Дзенісенка (, в. Норкі, цяпер в. Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці — , Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст.
Біяграфія Нарадзіўся ў годзе ў вёсцы Норкі ў беднай сялянскай сям’і. Закончыў у 1930 годзе школу ў Чэрыкаве, вучыўся ў Інстытуце замежных моў. У 1933 г. працаваў у чэрыкаўскай раённай газеце «Сацыялістычная перамога». У 1936—1937 гадах вучыўся на курсах журналістаў, затым вярнуўся на працу ў рэдакцыю. У гады Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў Чырвоную армію. Разам са сваёй часцю трапіў у акружэнне пад Крычавам, вярнуўся ў родную вёску, удзельнічаў у партызанскім руху, стварыў у Чэрыкаве антыфашысцкую арганізацыю.
5 чэрвеня 1943 г. арыштаваны з групай падпольшчыкаў, праз месяц расстраляны па загадзе нямецкіх уладаў.
Месца пахавання невядомае. На будынку былой турмы ўсталяваная мемарыяльная дошка.
Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1937 г. Вершы, нарысы, замалёўкі пісьменніка публікаваліся ў газетах «Советская Белоруссия», «Рабочий».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Расстраляныя на акупаванай тэрыторыі СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў БССР Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты