Юр'ева горка — лесапарк у паўночна-заходняй частцы горада Віцебска.

Плошча 22 гектары. Абсалютная вышыня выгаецца ў дыяпазоне 175 метраў над узроўнем мора. Адносная вышыня - 15-20 м. Лясісты ўзгорак з вузкім і доўгім адгор'ем (Залатая горка), які працягнуўся ўздоўж вуліцы Карла Маркса. Растуць сасна, бяроза пушыстая, клён вастралісты, клён чырвоны, таполя канадская, бэз. З канца 1890-х гг. месца адпачынку працоўных ільнапрадзільнай фабрыкі «Дзвіны». На Юр'евай горцы бярэ пачатак Янавіцкі ручай, які ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.

Назва У сярэдзіне XIX стагоддзя града мела шэраг назваў асобных сваіх частак. У раёне Маркаўскай слабады, напрыклад, існавалі найменні — гара пад Іванам, Траецкая гара, Залатая горка. Яшчэ неўсталяванай была сённяшняя назва разглядаемага аб’екта, мясцовыя жыхары называлі яе і Сасоннікам, і Елагамі, і Юр’еўкай.

Вуліцы Захаваліся гістарычныя тапонімы: Падгорная, Пасочная, Інжынерная вуліцы, Пясочны завулак. Большая частка была перайменавана ў савецкі часКарта Віцебска.

+ Гістарычныя назвы Сучасная назва Гістарычная назва 1-я вуліца Бебеля Нова-Манастырскі завулак 1-я вуліца Войкава Ламаны завулак 1-я Прыгарадная вуліца Прыказная вуліца 2-я вуліца Войкава Папярэчна-Елагская вуліца 2-я Гарадоцкая вуліца Варварынскі завулак 2-я Полацкая вуліца Садовая вуліца 2-я Прыгарадная вуліца Слабадская вуліца 3-я вуліца Бебеля Паркавая вуліца 3-я вуліца Войкава вуліца Сінякова 4-я вуліца Войкава Емельянаўскі завулак 4-я Полацкая вуліца Георгіеўская вуліца 5-я вуліца Свярдлова 4-ы Елагскі завулак 6-я вуліца Бебеля 2-я лінія 6-я вуліца Свярдлова 6-ы Елагскі завулак 6-я Гарадоцкая вуліца Сярэбраная вуліца 6-я Полацкая вуліца Палявая вуліца 7-я вуліца Бебеля 3-я лінія 7-я вуліца Свярдлова 6-ы Елагскі завулак 8-я вуліца Свярдлова Сямёнаўская вуліца 8-я Полацкая вуліца Лугавы завулак 9-я вуліца Свярдлова Казарынаўскі завулак 9-я Полацкая вуліца Нагорная вуліца 10-я вуліца Свярдлова Жураўлёў завулак 11-я вуліца Свярдлова Юр’еўская вуліца 13-я Гарадоцкая вуліца Межавая вуліца 14-я Гарадоцкая вуліца Лагерная вуліца вуліца Арджанікідзэ Кацярынінская вуліца вуліца Бумагіна 2-гі Елагскі завулак вуліца Еўдакіі Лось 1-я лінія вуліца Карла Маркса Нова-Манастырская вуліца вуліца Князева Залатая вуліца вуліца Лявонава 3-ы Елагскі завулак вуліца Някрасава Вялікая Елагская вуліца вуліца Цітова Полацкая вуліца

Апісанне Ля падножжа грады раёна былых Елагаў сёння размешчаны стадыён «Лакаматыў» і парк чыгуначнікаў (былы сад Елагі ў савецкі час насіў, акрамя адзначанага, найменні — «Сад камуны» і «Парк імя Л. Кагановіча»).

Сёння разглядаемая града, пачынаючы ад Дзвіны да мяжы Старасямёнаўскіх могілак, забудавана ў асноўным прыватным жыллём, якое асобнымі ўчасткамі існуе і на паўднёвых схілах Юр'евай Горкі, а таксама ў раёне Загаранскіх вуліц і па суседству з Залатой Гарой. 3 паўднёвага боку да сярэдняй часткі гары яшчэ даваеннай парой шчыльна прытуліўся навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (зараз — завод ветэрынарных прэпаратаў). На крутых схілах вышэй завода захавалася былая лекавая крыніца. Вышэй пустуе невялікая пляцоўка пад векавымі соснамі, дзе паўстагоддзя таму ўзвышалася Юрава цэркаўка. Правей, па суседству з Старасямёнаўскімі могілкамі, значную плошчу Юр'евай Горкі займае «раслінны гадавальнік» трэста зялёнай гаспадаркі горада.

Літаратура Витебск: Энциклопедический спавочник / Белорусская Советская Энциклопедия; Редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и другие. Мн.: БелСЭ, 1988. — 408 с. л. ил.  Никифоровский Н. Я. Странички из недавней старины города Витебска: Воспоминания старожила (репринт издания 1899 года с комментариями А. М. Подлипского). — Мн.: Полымя, 1995. — 149 с.: ил. — (Лит. памятники Беларуси) — ISBN 985-07-0015-7 Пасанен В. Э., Дикусар Е. А., Стёпин С. Г. Горные вершины Витебской области. — Минск: Право и экономика, 2016. — 162 с. — ISBN 978-985-552-569-2. С.120, 130.

Катэгорыя:Паркі Віцебска Катэгорыя:Узгоркі Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Віцебска Катэгорыя:Лесапаркі Беларусі