Кампучыя () , афіцыйна (з 1976 года) — Дэмакратычная Кампучыя (កម្ពុជាប្រជាធិបតេយ្យ) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая існавала ў перыяд з 1975 да 1979 года (юрыдычна — з 1976 па 1993 гады) на тэрыторыі Камбоджы. Назва была дадзена «Чырвонымі кхмерамі» падчас іх кіравання. Фармальна абвешчана ў красавіку 1976 года (да гэтага на працягу года пасля захопу ўлады чырвонымі кхмерамі краіна лічылася Каралеўствам, а кіраўніком дзяржавы — Нарадом Сіянук, аднак фактычна ён не меў ніякай улады).
Гісторыя Лічыцца, што рух «Чырвоныя кхмеры» паўстаў у 1968 годзе. У пераважнай большасці «чырвоныя кхмеры» сапраўды былі этнічнымі кхмерамі. Іх ідэалогія грунтавалася на мааізме.
Пасля падзення Кхмерскай Рэспублікі «чырвоныя кхмеры» захапілі сталіцу Пнампень у 1975 годзе. Перш чым «чырвоныя кхмеры» узялі пад свой кантроль Пнампень, яны пакаралі смерцю захопленых паплечнікаў Лан Нола і яго брата Лан Нона, расстраляўшы іх на стадыёне Пнам Пхень. Рэжым Лан Нола быў скінуты, а сам ён бег. На працягу года фармальна кіраўніком дзяржавы лічыўся прынц Нарадом Сіянук, а прэм’ер-міністрам — Пен Нут, аднак абодва знаходзіліся пад хатнім арыштам і палітычнай ролі не мелі. Фактычна ўлада перайшла да камуністаў-мааістаў «чырвоных кхмераў». Да канца 1978 года рух «Чырвоныя кхмеры» кантраляваў каля 99 % тэрыторыі краіны. Апазіцыя (Лан Нол) была выцесненая на поўнач у джунглі.
Дзяржаўны лад Вярхоўны орган краіны — сход народных прадстаўнікоў () — аднапалатны парламент. Адзіная сесія сходу народных прадстаўнікоў прайшла ў сакавіку 1976 года, у ёй удзельнічалі некалькі сотняў дэпутатаў. Гэта быў парламент краіны, абраны галасаваннем, у якім права голасу мелі розныя катэгорыі жыхароў з пэўных «чырвонымі кхмерамі» катэгорыі, у залежнасці ад рэгіёна. Агульным для ўсіх выбарчых акруг было права голасу ў так званых «старых жыхароў». Па ўспамінах камбаджыйцаў, у некаторых акругах выбары былі альтэрнатыўнымі (з двума ці некалькімі кандыдатамі), але на большасці участкаў выбаршчыкі галасавалі за адзінага кандыдатаСамородний О. . // «Красные кхмеры» — садисты-коммунисты-утописты. — Эпизод 44. — 2021.
Парламент прыняў Канстытуцыю Дэмакратычнай Кампучыі, зацвердзіў гімн, герб і сцяг Новай краіныСамородний О. . // «Красные кхмеры» — садисты-коммунисты-утописты. — Эпизод 44. — 2021.
У Канстытуцыі 1976 года вышэйшым дзяржаўным органам быў пазначаны Дзяржаўны Прэзідыум Дэмакратычнай Кампучыі на чале са СтаршынёйСамородний О. . // «Красные кхмеры» — садисты-коммунисты-утописты. — Эпизод 44. — 2021.
Тады ж дэпутаты сходу народных прадстаўнікоў абралі (зацвердзілі па прадстаўленню кіраўніцтва «чырвоных кхмераў») кіраўнікоў краіныСамородний О. . // «Красные кхмеры» — садисты-коммунисты-утописты. — Эпизод 44. — 2021:
Старшыня Сходу народных прадстаўнікоў — Нуон Чэа (спікер парламента); Старшыня Дзяржаўнага Прэзідыума Дэмакратычнай Кампучыі — Кхіеў Сампхан (прэзідэнт); Кіраўнік урада — Пол Пот (прэм’ер-міністр, Фактычны кіраўнік краіны).
Урад Дэмакратычнай Кампучыі складалі кіраўнікі «чырвоных кхмераў». Раней узначаленая імі Камуністычная партыя Кампучыі была адкінутая на другі план.
Унутраная палітыка «Чырвоныя кхмеры» усталявалі палітычную дыктатуру. Яны абвясцілі пра пачатак «рэвалюцыйнага эксперыменту» для пабудовы ў Камбоджы «стопрацэнтнага камуністычнага грамадства». Ва ўмовах Камбоджы стваралася спецыфічная форма «казармавага камунізму» і «аграрнага сацыялізму», заснаваная на ідэях Пол Пота.
На першым этапе адбылося высяленне жыхароў гарадоў у сельскую мясцовасць, ліквідацыя таварна-грашовых адносін, многіх інстытутаў і службаў дзяржавы, сацыяльнай сферы і жыццезабеспячэння, пераслед будысцкіх манахаў, фізічнае знішчэнне чыноўнікаў і ваенных ранейшага рэжыму ўсіх узроўняў, былых уладальнікаў плантацый і буйных гаспадарак.
Усё насельніцтва краіны было падзелена на тры асноўныя катэгорыі. Першая — «асноўны народ» — уключала ў сябе жыхароў абласцей. Другая частка — «новы народ» або «людзі 17 красавіка». Гэта жыхары гарадоў і вёсак, якія знаходзіліся доўгі час на часова акупаванай амерыканцамі тэрыторыі або пад кантролем сіл Лан Нола. Гэтая частка насельніцтва павінна была падвергнуцца сур’ёзнаму перавыхаванню. Трэцяя частка — інтэлігенцыя, рэакцыйнае духавенства, асобы, якія служылі ў дзяржаўным апараце ранейшых рэжымаў, афіцэры і сяржанты ланолаўскай арміі, рэвізіяністы, якія праходзілі падрыхтоўку ў Ханоі. Гэтая катэгорыя насельніцтва павінна была быць падвергнутая шырокамаштабнай «чыстцы», фактычна — татальнаму вынішчэнню.
Усе грамадзяне былі абавязаныя працаваць. Уся краіна была пераўтвораная ў працоўныя сельскагаспадарчыя камуны з 18-20-гадзінным працоўным днём, у якіх мясцовае беднае і сярэдняе сялянства і сагнаныя з гарадоў людзі ў найцяжэйшых умовах займаліся малакваліфікаванай фізічнай працай — у асноўным, высаджваннем рысу.
Аграмаджаных дзяцей ізалявалі ў канцлагеры, дзе ім павінны былі прывіць любоў да дзейнага рэжыму і Пол Пота, а таксама прымусіць іх ненавідзець сваіх бацькоў. У войска «чырвоных кхмераў» забіралі падлеткаў — ім выдавалася зброя, і практычна ўся лакальная ўлада заставалася за імі. Яны патрулявалі вуліцы, наглядалі за працай на плантацыях, жорстка катавалі і знішчалі людзей.
Былі «адмененыя» (цалкам знішчаныя) сістэмы медыцыны, адукацыі, навукі і культуры. Бальніцы, школы, ВНУ, бібліятэкі, усе іншыя ўстановы культуры і навукі былі зачыненыя. Былі забароненыя грошы, замежныя мовы, замежныя кнігі. Было забаронена пісаць і чытаць што-небудзь, акрамя ўказаў і іншых дакументаў камандавання. Нашэнне акуляраў разглядалася як нядобранадзейнасць і служыла адным з пунктаў абвінавачванняў аж да расстрэлаў.
Злодзеяў каралі расстрэлам без суда. Пакаранне пагражала і ажыццяўлялася за найменшую правіннасць (напрыклад, нараджэнне дзіцяці без дазволу кіраўніцтва камуны, за «настальгію» па дарэвалюцыйных часах, сарваны банан, сабраны з поля пасля ўборкі ўраджаю рыс і т. п.), практыкаваўся генацыд па нацыянальных і сацыяльных параметрах — фізічна знішчаліся (з членамі сем’яў, уключаючы дзяцей) этнічныя кітайцы, в’етнамцы, асобны чамскія народы, былыя прадстаўнікі пануючых класаў, будыйскія манахі і іншыя святары, большая частка ўрачоў, педагогаў, студэнтаў і нават проста тых, хто меў вышэйшую адукацыю.
Пераслед за рэлігійныя перакананні У Канстытуцыі Дэмакратычнай Кампучыі хоць і было фармальна замацавана свабоднае веравызнанне, але разам з тым у ёй было напісана: «катэгарычна забараняюцца рэакцыйныя рэлігіі, якія наносяць шкоду Дэмакратычнай Кампучыі, кампучыйскаму народу». У адпаведнасці з гэтым артыкулам Канстытуцыі адбываўся пераслед і масавае вынішчэньне па рэлігійнай прыкмеце. Адным з першых быў забіты 18 красавіка 1975 года ў пагадзе Пранг (акруга Удонг, правінцыя Кампонгспы) вярхоўны кіраўнік будыйскай секты маханікай Хуот Тат. Толькі нешматлікім з 82 тыс. будыйскіх манахаў атрымалася выратавацца. Знішчаліся Статуі Буды і будыйскія кнігі, пагады і храмы былі ператвораныя ў склады, не засталося ні адной дзеючай пагады з 2800, якія былі ў ранейшай Камбоджы.
З 1975 па студзень 1979 года былі забітыя ўсе 60 тысяч хрысціян, як святары, так і свецкія. Цэрквы былі разрабаваны, большасць падарвана. Былі па-зверску забітыя пасля катаванняў кіраўнік мусульман Хары Рослас і яго памочнікі Хаджы Сулейман і Хаджы Мат Сулейман. З 20 тыс. мусульман, якія пражывалі ў акрузе Кампонгсіем (правінцыя Кампонгцям), у жывых не засталося ніводнага чалавека. З 20 тыс. мусульман павета Кампонгмеас той жа правінцыі ў жывых засталося толькі чатыры чалавекі. Былі разбураны і спустошаныя ўсе 114 мячэцяў, некаторыя з іх былі ператвораныя ў свінарнікі, падарваныя дынамітам або знесены бульдозерамі.
Знешняя палітыка
Дэмакратычная Кампучыі была амаль цалкам ізаляваная ад знешняга свету. Паўнавартасныя дыпламатычныя кантакты падтрымліваліся толькі з КНР, В’етнамам, Лаосам, Албаніяй і Паўночнай Карэяй, частковыя — з Францыяй, Кубай, Румыніяй і Югаславіяй.
У Дэмакратычнай Кампучыі (у Пнампені) у гэты час працавалі пасольствы БірмыSolomon Kane (trad. de l’anglais par François Gerles, préf. David Chandler), Dictionnaire des Khmers rouges, IRASEC, février 2007, 460 p. (ISBN 9782916063270), В’етнама, Лаоса, КНР, Паўночнай Карэі, Румыніі, Югаславіі, Албаніі, Кубы і ЕгіптаСамородний О. . // «Красные кхмеры» — садисты-коммунисты-утописты. — Эпизод 43. — 2021:
Арабская Рэспубліка Егіпет Германская Дэмакратычная Рэспубліка Кітайская Народная Рэспубліка Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (з 1975 года) Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія Рэспубліка Куба Сацыялістыычная Рэспуубліка В’етнам (до 1976 года — Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам) Сацыялістычная Рэспубліка Румынія Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія
Дыпламаты іншых дзяржаў, якія мелі прадстаўніцтва ў КНР, маглі здзяйсняць кароткатэрміновыя візіты ў Кампучыю толькі па паветранай лініі з Пекіна.
У сваю чаргу Дэмакратычная Кампучыя мела свае дыппрадстаўніцтвы толькі ў трох краінах: у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы (Паўночная Карэя) і ў В’етнаме, адносіны з якім былі прыпыненыя ў 1977 годзе.
Сутнасць рэжыму выявілася пазней, а спачатку на Захадзе рэжым «чырвоных кхмераў» называлі камуністычным, як у іншых сацкраін і крытыкавалі ў асноўным за забойства брытанскага журналіста Малкалма Колдуэла ў Кампучыі ў 1978 годзе. Тым не менш, раздражнёныя нядаўняй перамогай В’етнама, заходнія краіны разглядалі пракітайскі настроены полпатаўскі рэжым як процівагу экспансіі В’етнама (і яго галоўнага саюзніка СССР), таму, не ўсталёўваючы фармальных дыпламатычных адносін з рэжымам, лічылі яго адзіным легітымным рэжымам Камбоджы нават пасля звяржэння ўлады полпатаўцаў. Менавіта полпатаўцы прадстаўлялі Камбоджу ў ААН (з 1982 года — фармальна ў складзе Кааліцыйнага ўрада Дэмакратычнай Кампучыі) аж да стварэння пераходнай адміністрацыі пад эгідай ААН у 1992 годзе.
Адносіны з Кітаем Асаблівую ролю ў знешняй палітыцы гралі адносіны з Кітаем. Падчас генацыду, Кітай быў галоўным ваенным і эканамічным спонсарам рэжыму чырвоных кхмераў. Кітай прапанаваў «больш за 15 000 ваенных саветнікаў» і большасць (не менш за 90 %) знешняй дапамогіhttps://books.google.com/books?id=aWyP8-fXlsYC&q=193 193. Кітай таксама ніколі не пратэставаў супраць забойстваў этнічных кітайцаў па нацыянальнай прыкмеце ў Кампучыі, хоць у той жа самы час прад’явіў В’етнаму прэтэнзіі адносна становішча кітайскай меншасці ў В’етнаме.
Узброеныя сілы
У гады кіравання Чырвоных Кхмераў рэгулярнымі ўзброенымі фарміраваннямі Камбоджы (Дэмакратычнай Кампучыі) з’яўлялася Рэвалюцыйная армія Кампучыі (РАК).
Афіцыйнай датай фарміравання РАК прынята лічыць 17 студзеня 1968 года. У гады кіравання Чырвоных Кхмераў менавіта гэты дзень лічыўся датай утварэння Узброеных Сіл і з’яўляўся дзяржаўным святам у Дэмакратычнай Кампучыі.
Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі РАК быў Сон Сен, з 1976 года займаў пасаду міністра абароны Дэмакратычнай Кампучыі.
Арганізацыйная структура
Гісторыя Рашэнне пра фармаванне партызанскай арміі было прынята ў верасні 1960 года на з’ездзе Партыі працоўных Кампучыі, на якім былі вызначаны асноўныя напрамкі народна-рэвалюцыйнай барацьбы. Неўзабаве пасля з’езду былі сфармаваныя першыя ўзброеныя фармаванні кампартыі, якія негалосна называліся «Сакрэтнай гвардыяй». У яе задачы ўваходзілі: абарона і стварэнне партызанскіх баз, захоп зброі і ахова кіраўнікоў рухуDemocratic Kampuchea, a workers' and peasants' state in South-East Asia, pp. 54-56.
Пачатак ўзброенай барацьбы У 1967 годзе ў правінцыі Батамбанг успыхнула сялянскае паўстанне. Паўстанне стала для чырвоных кхмераў сігналам да пачатку ўзброенай барацьбы супраць урада Камбоджы. У студзені наступнага года камуністы здзейснілі першую партызанскую вылазку. На той момант у іх распараджэнні было ўсяго два ваенныя лагеры і 10 вінтовак, аднак ужо праз паўгода ў правінцыі ішла поўнамаштабная вайна.