Пятро Дзмітрыевіч Дудо (, в. Забалацце, цяпер Лепельскі раён Віцебскай вобласці — , Мінск) — беларускі празаік.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Забалацце ў сялянскай сям’і. З 1935 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1940 г. закончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. З 1940 г. намеснік рэдактара газеты «Вольная праца» ў Беластоку. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў палітработнікам, супрацоўнічаў у армейскім друку. З 1949 г. карэспандэнт газеты «Во славу Родины» (Мінск).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1958 года.

Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1934 г. Выступаў з нарысамі і апавяданнямі. Аўтар аповесці «Першы салют» (Мінск, 1958), сатырычнай камедыі «Чортаў тузін» (Мінск, 1963).

Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 297).

Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі. Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лепельскім раёне