Інстытут чорнай металургіі імя З. І. Някрасава НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэрыялазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне праблем металургічнай вытворчасці.

Гісторыя Заснаваны 16 лістапада 1939 года ў Кіеве. У 1952 г. было прынята рашэнне аб пераездзе ў цэнтр украінскай металургіі Днепрапятроўск, які адбыўся ў 1953—1954 гг.

З лабараторый Інстытута чорнай металургіі пачалі сваё жыццё Інстытут металафізікі імя Г. В. Курдзюмава НАН Украіны і Інстытут праблем матэрыялазнаўства імя І. М. Францэвіча НАН Украіны.

Структура Аддзел фізіка-хімічных праблем металургічных працэсаў Аддзел металургіі чыгуну Аддзел апрацоўкі паверхні чыгуну Аддзел працэсаў і машын апрацоўкі металу ціскам Аддзел праблем дэфармавання і тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйнай сталі Аддзел тэрмічнай апрацоўкі металу для машынабудавання Аддзел тэхналагічнага абсталявання і сістэм кіравання Аддзел стандартызацыі

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны