Інстытут фізічнай хіміі імя Л. У. Пісаржэўскага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фундаментальных праблем каталізу, хіміі ізатопаў, хіміі свабодных радыкалаў і механізмаў хімічных рэакцый, адсорбцыі і адсарбентаў, фізічнай хіміі каардынацыйных злучэнняў, фотахіміі, электроннай хіміі. Створаны ў 1927 на базе кафедры электроннай хіміі Днепрапятроўскага горнага інстытута.

Структура Аддзел каталітычных сінтэзаў на аснове аднавугляродных малекул Аддзел фотахіміі Аддзел порыстых рэчываў і матэрыялаў Аддзел фізіка-неарганічнай хіміі Аддзел каталітычных акісляльна-аднаўленчых працэсаў Аддзел свабодных радыкалаў Лабараторыя спектраскапіі палімераў

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны