Saur 2 — румынскі бронетранспарцёр з колавай формулай 8×8, выраблены кампаніяй Automecanica MoreniUzina Automecanica Moreni – PORTOFOLIU PRODUS. Распрацаваны ROMARM у пачатку 2000-х як працяг развіцця Saur 1.
Першы прататып прадстаўлены ў канцы 2008 года на зброевай выставе Expomil 2009. Бранявік разлічаны на 11 чалавек: камандзіра, кіроўцы, наводчыка і дзевяці салдат у салоне. Канструкцыя заснавана на модульнай структуры, абранай для забеспячэння максімальнай гнуткасці для шматмэтавай работы. Saur 2 можа выкарыстоўвацца ў якасці машыны для транспарціроўкі параненых, камандна-штабной машыны, браніраванай машыны тылавога забеспячэння, эвакуацыйнай машыны і нават у якасці носьбіта 120-мм мінамётаBeschreibung auf army-technology.com.
Корпус выраблены са зварной бранявой сталі. Месца кіроўцы размешчана ў пярэдняй левай частцы фюзеляжа, сілавая ўстаноўка — справа ад яго, камандзір сядзіць за вадзіцелем. Мае дызельны рухавік магутнасцю 326 к.с.
Крыніцы
Спасылкі Апісанне на галоўнай старонцы ROMARM
Катэгорыя:Бронетранспарцёры