Інстытут гідрабіялогіі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне гідрабіялогіі.

Гісторыя У 1909 годзе біялагічная камісія Кіеўскага таварыства аматараў прыроды ініцыявала стварэнне адной з першых у Еўропе Дняпроўскай біялагічнай станцыі на Труханавым востраве пад Кіевам.

З 1921 года Дняпроўская біялагічная станцыя ўваходзіць у склад Усеўкраінскай акадэміі навук. З лютага 1934 г. станцыя рэарганізавана ў Гідрабіялагічную станцыя, з сакавіка 1939 г. — у Гідрабіялагічны інстытут АН УССР, а з 1940 г. — у Інстытут гідрабіялогіі АН УССР.

Структура Аддзел іхтыялогіі і гідрабіялогіі рачных сістэм Аддзел біялогіі размнажэння рыб Аддзел экалагічнай гідрабіялогіі і тэхнічнай гідрабіялогіі Аддзел санітарнай гідрабіялогіі і гідрапаразіталогіі Аддзел воднай радыеэкалогіі Аддзел экалогіі водных раслін і таксікалогіі Аддзел праснаводнай гідрахіміі Аддзел экалагічнай фізіялогіі гідрабіёнтаў і біятэхналогіі

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны