Інстытут украінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М. С. Грушэўскага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне археаграфіі, крыніцазнаўства і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

Гісторыя Створаны пад назвай Інстытут украінскай археаграфіі АН УССР згодна з пастановай Прэзідыума АН УССР ад 10 ліпеня 1990 г. на базе Археаграфічнай камісіі УССР, якая была адноўлена ў канцы 1987 года. Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ад 1 лютага 1995 года атрымаў сучасную назву з імем М. С. Грушэўскага.

Структура Аддзел тэорыі і методыкі археаграфіі і крыніцазнаўства Аддзел актавай археаграфіі Аддзел крыніцазнаўства новай гісторыі Украіны Аддзел крыніцазнаўства найноўшай гісторыі Украіны Аддзел помнікаў украінскай культуры Аддзел замежных крыніц па гісторыі Украіны Львоўскае аддзяленне Запарожскае аддзяленне

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны