Хендрыкюс Вілхе́лмюс Марыя (Дзік) Схоф (; нар. , , Нідэрланды) — нідэрландскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Нідэрландаў (2024Blacquière, Jan; Bovenkamp, Niels van den (28.05.2024). «Geboren katholiek, die door de jaren heen krasjes opliep. Wie is Dick Schoof, de beoogd premier?». Nederlands Dagblad-2026).

Біяграфія

Пачатак кар’еры Схоф пачаў сваю кар’еру ў якасці дарадцы па пытаннях адукацыі ў Асацыяцыі муніцыпалітэтаў Нідэрландаў«Dick Schoof zeer ervaren op gebied van justitie en asiel». NOS. У 1988 годзе стаў дзяржаўным служачым у Міністэрстве адукацыі і навукіHarreveld, Mark van; Verbeek, Julian (28.05.2024). «Dit weten we over Dick Schoof, de premierskandidaat van PVV, VVD, NSC & BBB». BNR Nieuwsradio.. З 1996 года палітык займаў розныя кіруемыя пасады ў сферы бяспекі. Працаваў намеснікам генеральнага сакратара ў Міністэрстве юстыцыі і бяспекі. Затым быў прызначаны галоўным дырэктарам Службы іміграцыі і натуралізацыі ў 1999 годзеAdriaanse, Mark Lievisse (19.12.2019). «AIVD-baas Schoof gaat Justitie leiden». NRC.. Нідэрланды адчувалі адносна вялікі прыток асоб, якія шукалі прытулку ў выніку вайны ў Косаве, і ў арганізацыі была значная колькасць запытаў. З 2010 па 2013 палітык займаў пасаду генеральнага дырэктара Міністэрства юстыцыі і бяспекіHofs, Yvonne (28.05.2024). «Dick Schoof: topambtenaar met rijke ervaring die steun en toeverlaat was van ministers en premier Rutte». de Volkskrant.

У 2013 Схоф быў прызначаны нацыянальным каардынатарам па бяспецы і барацьбе з тэрарызмам«Dick Schoof». Follow the Monеую. Ён дазволіў сваім супрацоўнікам сачыць за патэнцыйнымі тэрарыстамі ў сацыяльных сетках праз падробленыя профілі, не зважаючы на папярэджанні з боку адвакатаў. Пасля збіцця боінга Малайзійсках авіяліній у 2014 годзе, які зрабіў вылет з аэрапорта Схіпхол у Амстэрдаме, ён каардынаваў захады рэагавання на крызу, умацаваўшы адносіны з прэм’ер-міністрам Маркам Рутэ. Ён таксама адказваў за ўнутраную бяспеку, развязваючы патанні з ісламісцкай радыкалізацыі, гэтак і з залучэннем байцоў ІДІЛ у Нідэрландах«Former spy chief to become Dutch prime minister». Financial Times.. Схоф узначальваў Службу агульнай разведкі і бяспекі ў якасці генеральнага дырэктара з 2018 па 2020 гады. 1 сакавіка 2020 года ён заняў пасаду генеральнага сакратара Міністэрства юстыцыі і бяспекі«Dick Schoof vertrekt als directeur van de AIVD». Beveiliging Nieuws..

Пасада прэм’ер-міністра Партыя свабоды Герта Вілдэрса перамагла на ўсеагульных выбарах у лістападзе 2023 годаKabel, David (28.05.2024). «IJdele technocraat met enorm netwerk kan rekenen op vertrouwen van Wilders». Het Financieele Dagblad.. 16 мая 2024 года гэтая партыя склала пагадненне аб стварэнні правай кааліцыі з Народнай партыяй за свабоду і дэмакратыю, Новым грамадскім дагаворам і Фермерска-грамадзянскім рухам«Coalitieakkoord bekend: partijen willen met 'hoop, lef en trots' problemen aanpakken». NOS.. У рамках перамоў лідары чатырох партый дамовіліся, што аніхто з іх не будзе займаць пасаду прэм’ер-міністраGoot, Edo van der (13.03.2024). «Wilders geeft premierschap op, leiders PVV, VVD, NSC en BBB niet in kabinet». NU.. Схоф быў вылучаны на пасаду прэм’ер-міністра 28 мая 2024 года партыямі кааліцыіKroet, Cynthia (29.05.2024). «Who is Dick Schoof and why did Geert Wilders choose him as new PM?». Euronews.. Ён быў прыведзены да прысягі 2 ліпеня каралём Вілемам-Аляксандрам. Схоф, такім чынам, стаў першым незалежным палітыкам, які заняў пасаду прэм’ер-міністра пасля Корта ван дэр Ліндэна, які займаў гэту пасаду ў час з 1913 па 1918 гады«New Dutch Cabinet sworn in today 7 months after election». NL Times..

Крыніцы

Спасылкі Дык Схоф на Government.nl.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Нідэрландаў Катэгорыя:Палітыкі Нідэрландаў