Ледавік Бро́свель () — на востраве Паўночна-Усходняя Зямля на нарвежскім архіпелагу Шпіцберген. Гэты ледавік добра вядомы ў Арктыцы сваімі ўражлівымі вадаспадамі і ледавіковымі ручаямі . Падвяргаецца ўзмоцненаму раставанню льдоў.

Геаграфія Ледавік мае даўжыню каля 45 кіламетраў і шырыню 20 кіламетраў, прыкладная плошча ледзяной паверхні — 1160 км² . Бярэ свой пачатак ад ледзянога грэбня Сюрдомена () — паўднёвай траціны Аўстфоны (), асноўнай ледавіковай шапкі вострава. У сваю чаргу, ледавік Бросвель займае 13 % агульнай паверхні Аўстфоны. Упадае ж ледавік у воды праліва Эрыка Эрыксена, ля паўднёвага ўзбярэжжа вострава, які, затым, выходзіць у Баранцава мора. На захад ад ледавіка знаходзіцца .

Глабальнае пацяпленне і ледавіковы язык

Надзвычайна высокія тэмпературы для Шпіцбергена, зафіксаваныя на 2022 год, указваюць на пацяпленне ў сярэднім на 5 °C у адносінах да сярэдняга значэння на перыяд 1981—2010 гадоў. Падобная хваля цяпла выклікае выключныя ўзроўні раставання ледзянога покрыва архіпелага, што, у прыватнасці, наглядна праяўляецца ў ледавіка БросвельHeatwave in the Arctic causes intense ice cap melting in Svalbard .

Так, яшчэ ў 1938 годзе, падчас экспедыцыі Нарвежскай службы па даследаванні Шпіцбергена і Паўночнага Ледавітага акіяна, было заўважана з’яўленне новага дзесяцікіламетровага языка ў моры, што ўтварыўся з прычыны рэзкага ледавіковага зруху . Дзякуючы гэтай з’яве ледавік і мае сваю нарвежскую назву: --- — «Ледавік рэзкага ўзняцця».

Крыніцы

Катэгорыя:Ледавікі Паўночна-Усходняй Зямлі Катэгорыя:Ледавікі Шпіцбергена Катэгорыя:Басейн Баранцава мора