Берасце́нава. Сустракаюцца таксама варыянты Берасце́нева (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавета.

У сярэдзіне 19 стагоддзя — маёнтак Берасценава (Кудаева), уласнасць Любамірскіх. Дзейнічалі млын і карчма. У пачатку 20 стагоддзя ў складзе Высоцкай воласці Аршанскага павета, 8 двароў, 120 жыхароў. Маёнтку належалі 1040 дзесяцін зямлі, у тым ліку 200 дзесяцін лесу. Дзейнічаў завод сухой перагонкі драўніны, на якім у 1900 годзе працавалі 160 рабочыхПамяць. Орша. Аршанскi раён : у 2 кнiгах : гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Кн. 2. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2000. С. 493—494..

Вёска размешчана за 6 км на ўсход ад Оршы. Праз вёску цячэ Дняпро.

Насельніцтва

Славутасці Сядзібна-паркавы комплекс Любамірскіх.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Андрэеўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна