Азандэ Ані Кпі Гбэ («Занадта шмат людзей азандэ загінула»), таксама Wagner Ti Azandé — этнічнае апалчэнне народа азандэ, якое дзейнічае ў прэфектуры Верхняе Мбому Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі з сакавіка 2023 года.

Гісторыя 3 сакавіка 2023 года група накіравала ліст з патрабаваннем адстаўкі прэфекта прэфектуры Верхняе Мбому Джуда Нгаяко, якога яны абвінавацілі ў змове з паўстанцаміCentrafrique : une milice locale exige la démission du préfet du Haut-Mbomou, 13 March 2023.

15 сакавіка групоўка захапіла горад Бамбуці, выбіўшы адтуль баевікоў арганізацыі «Саюз за мір».

30 сакавіка паўстанцы «Саюза за мір» ажыццявілі спробу адбіць Бамбуці. Апалчэнцы азандэ здолелі адбіць атаку праціўніка.

5 красавіка сілы Азандэ Ані Кпі Гбэ атакавалі ваенную базу ўрадавых войск ва Обе. Прычынай нападу стаў арышт двух членаў апалчэння. Бой працягваўся дваццаць хвілін, і апалчэнцы адступілі.

23 красавіка армія Паўднёвага Судана атакавала пазіцыі Азандэ Ані Кпі Гбэ ў Бамбуці, але групоўка ўтрымала горад.

7 мая апалчэнцы атакавалі пазіцыі «Саюза за мір» за 10 кіламетраў ад Мбокі. На 8 мая Азандэ Ані Кпі Гбэ ўсталявала кантроль над 80% горада. Пазней атрады міліцыі адступілі на 7 км, так як МІНУСКА прымусіла іх адысці.

23 мая сілы групоўкі «Саюз за мір» напалі на апалчэнцаў у Каджэме. Бой працягваўся дзве гадзіны і скончыўся перамогай паўстанцаў.

15 чэрвеня Азандэ Ані Кпі Гбэ зноў паспрабавала ўзяць Мбокі, але байцы пацярпелі паражэнне. Загінулі 40 чалавек з абодвух ваюючых бакоў, а таксама чацвёра мірных жыхароў.

З сакавіка 2024 года ПВК «Вагнер» прыступіла да навучанне байцоў апалчэння. Навучанне скончылася 1 мая, пасля чаго каля 100 апалчэнцаў былі ўключаны ва ўрадавую армію.

Гл. таксама Чорныя рускія Дзейнасць ПВК «Вагнер» у ЦАР

Крыніцы

Катэгорыя:ПВК «Вагнер» Катэгорыя:Гісторыя Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі