Кубінскае канверсоўнае песа (), або ў прастамоўі кук (CUC), — паралельная валюта Кубы, якая служыла заменай доларам і першапачаткова прызначалася для замежных турыстаў і дыпламатаў.
Гісторыя
Сертыфікаты і манеты INTUR У часы СССР на Кубе, акрамя асноўнай афіцыйнай валюты (кубінскага песа), было тры паралельныя: сертыфікат A (чырвоны), сертыфікат B (зялёны, аналаг канверсоўнага песа) і долары, якія свабодна хадзілі нароўні з сертыфікатамі А і B. Суадносіны было такое: 25 песа = 5 чырвоных сертыфікатаў = 1 зялёны сертыфікат. Нацыянальны банк Кубы выпускаў таксама сертыфікаты C і D.
Манеты «чырвоных» сертыфікатаў былі алюмініевымі, а манеты «зялёных» чаканілі з цяжкіх сплаваў. На манетах быў намінал (спачатку словамі, затым лічбай, але без абазначэння назвы адзінкі) і тэкст INTUR.
Канверсоўны песа На пачатку 1990-х змена «зялёных» на канверсоўныя песа прайшла амаль раптоўна, практычна незаўважна. Ды і дазвол на трыманне долараў і канверсоўных песа для мясцовых жыхароў таксама ўступіў у сілу раптоўна — у самы кароткі тэрмін. Пазней была ўведзена афіцыйная забарона хаджэння долара паралельна з канверсоўнымі песа, і долары стала неабходна мяняць у абменных пунктах Cadeca (CAsa DE CAmbio, абменны дом). У сувязі з хаджэннем двух валют на Кубе адзначалася нямала выпадкаў махлярства: жулікі збывалі недасведчаным замежным турыстам за эквівалент у канверсоўных песа тавар, які на самай справе прадаецца за мясцовыя песа.
Пасля адмены сертыфікатаў ўся іх дробязь аўтаматычна стала лічыцца манетамі канверсоўнага песа, то бок каштоўнасць алюмініевых манет раптоўна вырасла ў 5 разоў у сваім кошце. Замест манет з надпісам INTUR сталі чаканіць манеты новага дызайну: на аверсе быў герб Кубы, на рэверсе — старадаўнія будынкі і намінал ад 1 сентава да 1 песа. Старыя манеты INTUR заставаліся ў звароце да зносу.
+АверсРэверсНаміналПамерыКолерПярэдні бокАдваротны бокГод1 песа150×70Светла-карычневыМанумент Хасэ Марці у ГаванеГерб Кубы19943 песаЧырвоныСтатуя Чэ Гевары5 песаЗялёныМанумент Антоніа Масеа ў Гаване10 песаКарычневыМанумент Максіма Гомеса ў Гаване20 песаСініКаміла Сьенфуэгас50 песаФіялетавыМанумент Калікста Гарсіі ў Гаване100 песаРужова-чырвоныСтатуя Хасэ Марці
Адмена 23 кастрычніка 2013 года было апублікавана паведамленне Савета Міністраў Кубы аб узгадненні графіка рэалізацыі мер па ўніфікацыі грашовага звароту краіны, якія прадугледжваюць паступовы пераход ад сістэмы двух валют да адзінай кубінскай валюты.
З 1 студзеня 2021 года ў рэспубліцы стартавала маштабная рэформа па адмене двайной грашовай сістэмы, абвешчаная ў снежні 2020 года прэзідэнтам Кубы Мігелем Марыа Дыяс-Канелем. З пачатку 2021 года на Кубе пачалі выводзіць з абароту канверсоўнае песа, даўшы грамадзянам 180 дзён, каб абмяняць назапашванні ў банках на кубінскае песа па курсе 1:24.
Крыніцы
Спасылкі Галерэя банкнот Кубы (канверсоўнае песа)
Катэгорыя:Песа