«Уцекачы» — артыкул П'ер Рышар () — кінафільм, камедыя становішчаў. Заключная з трох класічных камедый з камічным дуэтам Рышар — Дэпардзьё («Неўдахі», «Бацькі», «Уцекачы»). Саўндтрэк напісаў кампазітар Уладзімір Касма. У 1989 годзе ў Амерыцы зняты рэмейк фільма пад назвай «Тры ўцекачы».

У 2014 годзе ён увайшоў у лік найбольш папулярных сярод французаў фільмаў на ТБ (13,36 мільёнаў гледачоў), заняўшы 14-е месца.

Сюжэт Вядомы рабаўнік банкаў Жан Люка выходзіць з турмы. Ён не хоча правесці ўсё сваё астатняе жыццё за кратамі і таму вырашае назаўжды завязаць са сваёй злачыннай дзейнасцю. Ён адпраўляецца ў бліжэйшы банк толькі дзеля таго, каб адкрыць там свой рахунак, але ў гэты час у памяшканне ўрываецца ўзброены рабаўнік — разгублены беспрацоўны Франсуа Піньён. Піньён жыве са сваёй маленькай дачкой, якая пасля смерці маці цалкам перастала гаварыць, і яны адчайна маюць патрэбу ў грошах. Паліцыя бярэ банк у аблогу, і тады Піньён, не бачачы іншага выйсця, бярэ Люка ў заложнікі. Але камісар Дюрок упэўнены, што ўсё ідзе роўна наадварот: Люка — сапраўдны рабаўнік, а Піньён — яго закладнік. Люка даводзіцца браць сітуацыю ў свае рукі і ратаваць і сябе, і Піньёна, а пазней і яго дачку. Пасля серыі прыгод усе трое пранікаюцца ўзаемнай сімпатыяй, а маленькая Жанна ўпершыню за доўгі час пачынае гаварыць. Піньён піша прызнанне, у якім тлумачыць, што ён сам спрабаваў абрабаваць банк і якая ва ўсім гэтым роля Люка. Піньён хоча з’ехаць са сваёй дачкой за мяжу, але ў гэты час Жанна аказваецца ў руках паліцыі і трапляе ў прытулак для сірот. Люка даказвае сваю невінаватасць, а Піньён тым часам хаваецца, ведучы жыццё валацугі. Прыяцелі выкрадаюць Жанну з прытулку. Спачатку Люка збіраецца дапамагчы Піньёну з дачкой абмінуць памежны кантроль і схавацца ад правасуддзя ў Італіі. Але потым, не жадаючы раставацца, ён адпраўляецца туды разам з імі.

У ролях Жэрар Дэпардзьё — Жан Люка П’ер Рышар — Франсуа Піньён Жан Кармэ — ветэрынар Мартэн Ралан Бланш — Ідрыс, адзін з людзей Лабіба. Марыс Бар’е — камісар паліцыі Дюрок Жан Бенгігі — месье Лабіб Філіп Лер’івер — памочнік Дзюрака Мішэль Блан — доктар Жыльбер Анаіс Брэ — Жанна Піньён Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы 1986 года