OpenAI — амерыканская даследчая арганізацыя ў галіне штучнага інтэлекту, заснаваная ў снежні 2015 года са штаб-кватэрай у Сан-Францыска, штат Каліфорнія. Арганізацыя складаецца з некамерцыйнай арганізацыі OpenAI, Inc., зарэгістраванай у штаце Дэлавэр, і яе камерцыйнай даччынай кампаніі OpenAI Global, LLC, створанай у 2019 годзе.

OpenAI вядомая сямействам вялікіх моўных мадэляў GPT, серыяй мадэляў пераўтварэння тэксту ў выяву DALL-E і мадэллю пераўтварэння тэксту ў відэа пад назвай Sora. Выпуск чат-бота ChatGPT у лістападзе 2022 года лічыцца каталізатарам шырокай цікавасці да генератыўнага штучнага інтэлекту. Задэклараваная місія OpenAI заключаецца ў распрацоўцы «бяспечнага і карыснага» штучнага інтэлекту агульнага прызначэння (), які вызначаецца як «высокааўтаномныя сістэмы, якія пераўзыходзяць людзей у выкананні найбольш эканамічна каштоўнай працы».

Microsoft валодае прыблізна 49 % акцый арганізацыі. Станам на 2023 год інвестыцыі ад Microsoft складалі 13 мільярдаў долараў. Microsoft таксама прадастаўляе вылічальныя рэсурсы для OpenAI праз воблачную платформу Microsoft Azure.

Гісторыя Ілан Маск і Сэм Альтман запусцілі OpenAI ў канцы 2015 з мэтай стварыць адкрытую арганізацыю, якая працуе на карысць грамадства, а не дзяржавы ці карпарацыі. Адкрытасць мела на мэце пазбегнуць канцэнтрацыі ўлады, якую дае ШІ, у адных руках. У той час арганізацыя планавала адкрыта супрацоўнічаць з усімі асобамі і ўстановамі, а таксама публікаваць усе вынікі сваіх даследаванняў. Сустаршынямі OpenAI сталі яе заснавальнікі, Ілан Маск і Сэм Альтман.

Інвестары збіраліся укласці ў OpenAI 1 млрд даляраў, але ў першыя гады планавалася выдаткаваць толькі невялікую частку гэтай сумы. OpenAI атрымала падтрымку ад Рыда Хофмана, Гэйба Ньюэла, Пітэра Тыля, Грэга Брокмана (былога тэхнічнага дырэктара кампаніі Stripe), Джэсікі Лівінгстан, кампаній Amazon Web Services і Infosys.

Усяго на момант заснавання ў арганізацыі працавала 9 чалавек. Тэхнічным дырэктарам быў Грэг Брокман, дырэктарам па даследаваннях — Ілля Суцкевер., Іншыя супрацоўнікі — Трэвар Блэквелл, Вікі Чун, Андрэй Карпаты, Дэрк Кінгма, Джон Шульман, Памэла Вагата, Войцэх Зарэмба — раней працавалі ў вядомых акадэмічных групах, Facebook AI і Google. Кансультантамі выступілі Пітэр Эбіл, , , Сяргей Левін, Вішал Сіка. Вясной 2016 года да каманды далучыўся , які прыйшоў з Google Brain, а таксама Пітэр Эбіл з лабараторыі BAIR (), які займаўся ў праграме навучання робатаў Brett (.

20 лютага 2018 года Ілан Маск выйшаў з рады дырэктараў OpenAI праз магчымы канфлікт інтарэсаў. З таго моманту савет дырэктараў складаўся з Грэга Брокмана, Іллі Суцкевера, Холдэна Карноўскі і Сэма Альтмана.

17 лістапада 2023 года, без папярэдняга паведамлення, быў звольнены CEO арганізацыі Сэм Альтман. Аднак ужо 22 лістапада 2023 года OpenAI заявіла, што Альтман вяртаецца на сваю пасаду. Вяртанне было звязана з тым, што абураныя супрацоўнікі OpenAI абяцалі звольніцца ўслед за Альтманам, калі яго не вернуць.

Лістападаўскі крызіс не адбіўся на фінансавых паказчыках OpenAI. Да канца 2023 года аб’ём яе выручкі перавысіў 1,6 млрд $, прадэманстраваўшы рост на 23 % у параўнанні з кастрычніцкай ацэнкай (1,3 млрд $).

1 сакавіка 2024 года стала вядома аб падпісанні пагаднення аб партнёрстве паміж OpenAI і стартапам па распрацоўцы робатаў-гуманоідаў Figure AI.

У красавіку 2024 года OpenAI адкрыла офіс у Токіа, які стаў яе першым прадстаўніцтвам у Азіі. Прэзідэнтам японскага падраздзялення стаў Тадаа Нагасакі.

У пачатку мая 2024 года з’явіліся чуткі аб хуткім запуску OpenAI ўласнай пошукавай сістэмы на аснове ШІ. Сама арганізацыя іх афіцыйна не пракаментавала, аднак раней заяўляла аб адпаведных распрацоўках.

15 мая 2024 года сузаснавальнік і навуковы кіраўнік OpenAI Ілля Суцкевер абвясціў аб сваім сыходзе з OpenAI.

25 ліпеня 2024 года OpenAI анансавала прататып пошукавай сістэмы на базе ШІ «SearchGPT».

7 жніўня 2025 года OpenAI прэзентавала новую мадэль штучнага інтэлекту GPT-5.

Гл. таксама Anthropic

Крыніцы

Катэгорыя:Выкарыстанне штучнага інтэлекту