Маці Божая і Ян Багаслоў — пара драўляных скульптур з кампазіцыі «Укрыжаванне з прадстаячымі» невядомага майстра, якія датаваныя сярэдзінай XVIII стагоддзя. Захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ( КП-1956а, ДБС-94; КП-1956б, ДБС-93). Паходзяць, верагодна, з Мікалаеўскай царквы ў СмалявічахАтрыбуцыя старажытнабеларускай скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблема паходжання музейных прадметаў / Чавус Станіслаў // Аладовские чтения — 2021 : материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 27 мая 2021 года) / [редколлегия: С. И. Анейко, С. А. Шукан, А. В. Янковская]. — Минск, 2021. — С. 238―251.

Атрыбутацыя

Паводле звестак каталога «Скульптура и резьба Беларуси XII—XVIII вв.», складзенага мастацтвазнаўцай Н. Ф. Высоцкай, творы былі выяўлены ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці ў 1938 годзе і да Вялікай Айчыннай вайны былі ў Беларускім дзяржаўным музеі. У збор Дзяржаўнай карціннай галерэі паступілі з Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1954 г. у парадку вяртання даваенных фондаў.

Аднак да верасня 1939 года тэрыторыя Ваўкавыскага раёна была ў складзе Польскай Рэспублікі, таму прадметы не маглі трапіць у менскі музейны збор у 1938 годзе. Паходжанне з Ваўкавыскага раёна мае таксама шэраг іншых прадметаў, якія аднак трапілі ў збор Нацыянальнага мастацкага музея з Віленскага Беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Але сярод заінвентарызаваных у гэтым музеі твораў не аказалася такіх музейных прадметаў.

Скульптуры ўдалося ідэнтыфікаваць па матэрыялах Сінода Мінскай духоўнай праваслаўнай кансісторыі. У іх лік уваходзіць «Справа аб будаўніцтве Смалявіцкай Мікалаеўскай царквы Барысаўскага павета», якая ўтрымлівае фотаздымкі іканастаса, званіцы і будынка царквы, зробленыя ў пачатку XX ст. На адным з фотаздымкаў адлюстраваная добра пазнавальная пара скульптур Маці Божай і Яна Багаслова. Найбольш верагодна, што менавіта адтуль прадметы трапілі ў Менскі абласны музей, які ў 1923 г. быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны музей.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Культура Смалявічаў Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Скульптуры Беларусі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Драўляныя скульптуры Катэгорыя:Скульптура барока