Ньянга () — правінцыя на поўдні Габона. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чыбанга. Плошча — 21285 км². Мяжуе на паўночным захадзе з правінцыяй Агавэ-Марыцім, на паўночным усходзе з правінцыяй Нгуні, на ўсходзе і поўдні з Рэспублікай Конга.

На захадзе правінцыя абмываецца Гвінейскім залівам Атлантычнага акіяна. Праз правінцыю з усходу на захад працякае рака Ньянга, якая ўпадае ў Атлантычны акіян.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Правінцыі Габона