Абрам Якаўлевіч Брын (,  — , ) — беларускі трэнер па боксе, заслужаны трэнер Беларускай ССР (1968).

Біяграфія Нарадзіўся 12 чэрвеня 1918 года ў Віцебску.

Да Вялікай Айчыннай вайны выступаў у баксёрскіх спаборніцтвах, быў фіналістам чэмпіянату БССР (1937). Скончыў школу трэнераў (1938). З 1938 года — на трэнерскай працы ў прафсаюзным таварыстве «Тэмп» (Віцебск).

Падчас службы ў Чырвонай Арміі скончыў Валагодскую ваенную школу (аддзяленне разведкі). Удзельнік савецка-фінскай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. Быў некалькі разоў паранены, у 1943 годзе стаў інвалідам.

У 1945 годзе ў родным Віцебску арганізаваў першую пасляваенную футбольную каманду «Дынама», а праз год — баксёрскую секцыю.

Сярод яго вучняў: Віль Ільчанка, сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1961); Анатоль Хаценчык, сярэбраны прызёр I і II Спартакіяд народаў СССР (1956, 1959); Валерый Кандраценка, заслужаны трэнер СССР.

У 1978 годзе пасля сыходу на пенсію па яго прапанове ў Віцебску быў арганізаваны першы спартова-аздараўленчы клуб «Пальчаткі мужнасці». Апроч бокса ў клубе дзейнічалі секцыі настольнага тэніса, валейбола і фехтавання. У клубе Абрам Брын прапрацаваў практычна да канца жыцця.

Памёр 6 мая 2004 года ў Віцебску.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны, медаль «За баявыя заслугі».

Ушанаванне памяці На доме па вуліцы Леніна, 59/11 у Віцебску, дзе Абрам Брын пражываў у 1977—2004 гадах, усталявана мемарыяльная дошкаМемориальные доски в честь известных людей Витебска.