Аба Ізраілевіч Шагаловіч (,  — , , ЗША) — беларускі шахматыст, майстар спорту СССР (1957), заслужаны трэнер БССР (1964).

Біяграфія Выступаў за спартовае таварыства «Буравеснік». Удзельнік многіх першынстваў Мінска (выходзіў пераможцам у 1947, 1948, 1954, 1955/56, 1960, 1966/67), БССР (лепшы вынік у 1950 — 2—3-е месцы). Сустракаўся ў камандных матчах з шахматыстамі Польшчы і Венгрыі. У 1960-х і 1970-х (з чатырохгадовым перапынкам) старшыня шахматнай федэрацыі БССР, член прэзідыума шахматнай федэрацыі СССР. Доўгі час працаваў у Мінску трэнерам у Палацы піянераў і школьнікаў, старшым трэнерам зборнай школьнікаў БССР па шахматах. Падзарабляў на радыё, пісаў артыкулы пра трэнерскую працу для зборніка «Шахматы, шашкі ў БССР». Эміграваў у ЗША ў пачатку 1990-х гг.

Сярод вучняў гросмайстры Віктар Купрэйчык, Вячаслаў Дыдышка, міжнародныя майстры Леанід Басін, Альберт Капенгут, Дзмітрый Навіцкі, майстры спорту Тамара Галавей, Міхаіл Шарашэўскі і інш.

Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР