Джузэпэ Радзі (; —) — італьянскі батанік і ўрач.

Біяграфія Джузэпэ Радзі нарадзіўся ў Фларэнцыі 9 ліпеня 1770 года ў беднай сям’і Стэфана Радзі і Арсолы Пандальфіні. Разам з Гаэтана Саві Радзі вучыўся батаніцы ў Атавіяна Тарджоні-Тацэці, які стаў іх апекуном.

З 1785 па 1795 годзе Радзі працаваў асістэнтам Атыліа Цуканьі ў Батанічнай садзе Фларэнцыі. Пасля гэтага ён быў прызначаны захавальнікам Фларэнційскага музея натуральнай гісторыі. З 1806 года Раддзі пісаў артыкулы па батаніцы, у асноўным, аб тайнашлюбных раслінах. З 1817 па 1818 Раддзі прымаў удзел у экспедыцыі вялікага герцага Тасканскага Фердынанда ў Бразілію.

У 1827 годзе Радзі адправіўся на навуковую экспедыцыю ў Егіпет. Сабраў багатую калекцыю ўзораў раслін, аднак па шляху назад у Італію захварэў на дызентэрыю і быў вымушаны спыніцца на востраве Родас. 6 верасня 1829 года Джузэпэ Радзі памёр.

Катэгорыя:Батанікі Італіі