Якаў Зрубовел (Віткін) (, — , ) — яўрэйскі дзеяч, адзін з лідараў партыі «Паалей Цыён».
Біяграфія Нарадзіўся і жыў у Палтаве, у 1906 годзе ўцёк ад пераследу паліцыі ў Вільню, дзе заснаваў яўрэйскае таварыства «Дэр хамер». Пасля арыштаваны, але апраўданы судом. Эмігрыраваў у Аўстрыю, пасля ў Палесціну, дзе быў генеральным сакратаром партыі «Паалей Цыён». У 1914 годзе арыштоўваўся турэцкімі ўладамі, уцёк, у 1917 годзе вярнуўся ў Расію. У канцы 1917 года быў кааптаваны ў склад Выканаўчага камітэта Рады Першага Усебеларускага з’езда як адзін з прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнай меншасці. Пасля ў Кіеве ўдзельнічаў у працы Яўрэйскай нацыянальнай рады Украіны. У міжваенны час адзін з лідараў партыі «Паалей-Сіён» у Польшчы. З 1935 г. у Ізраілі, браў удзел у выданні кніг і часопісаў на ідышы, патрабаваў афіцыйнага статусу для гэтай мовы. Адзін з заснавальнікаў Таварыства ізраільска-савецкай дружбы.
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Палітыкі Расіі Катэгорыя:Палітыкі Украіны Катэгорыя:Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда