У сезоне 2000/2001 баскетбольны клуб «Сож» з горада Гомель прымаў удзел: Чэмпіянат Беларусі 2000/2001 (8 месца), Кубак Беларусі 2000 (групавы этап).
Гісторыя У сезоне 2000/01 клуб «Сож» быў другім па значнасці баскетбольным клубам Гомеля пасля «Спартака-Кандытара». Лідэрамі каманды былі баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі Уладзімір Верамеенка і Аляксей Мельнікаў, а таксама украінцы Антон Вакуленка і Яўген Кузьменка.
У першай палове сезону каманда ішла на 6-м месце ў чэмпіянаце Беларусі. Але у сярэдзіне сезону па рашэнні гомельскага спартыўнага кіраўніцтва Верамеенка і Мельнікаў былі пераведзены ў «Спартак-Кандытар», пакінулі клуб і украінскія легіянеры. У выніку каманда заняла апошняе 8-е месца ў чэмпіянаце Беларусі і ў наступным сезоне Гомель у Вышэйшай лізе прадстаўляў толькі «Спартак-Кандытар».
Склад каманды Яўген Баронаў Уладзімір Бяляўскі Антон Вакуленка (пакінуў каманду падчас сезона) Сяргей Варонежцаў Уладзімір Верамеенка (пакінуў каманду падчас сезона) Сяргей Гаўрыленка Аляксандр Голуб Дзяніс Закружны Дзмітрый Зотаў Андрэй Кавалёў Яўген Кузьменка (пакінуў каманду падчас сезона) Сяргей Куляшоў Андрэй Максімаў Ягор Марозаў Аляксей Мельнікаў (пакінуў каманду падчас сезона) Уладзімір Мільто Дзмітрый Пронін
Трэнеры каманды Леанід Макарэвіч (галоўны трэнер) Ігар Марозаў (пакінуў каманду падчас сезона)
Літаратура Прессбол №62-63 (1146-1147) от 25-26.04.2001. — Мн.: ЗАО «Прессбол-ТСЖ», 2001. — С. 21. — 24 с.
2000/2001 Сож Катэгорыя:2000 год у Гомелі Катэгорыя:2001 год у Гомелі