Дэвід Фіэль Радрыгес (нар. ) — кубінскі валейбаліст.

Біяграфія Прафесійную кар’еру пачаў у 2012 годзе на радзіме, дзе дэбютаваў за «Капіталінас», з якім стаў чэмпіёнам Кубы (2012/13). На працягу трох сезонаў выступаў за сталічны клуб «Гавана». Сваю замежную кар’еру пачаў у Катары, адыграўшы сезон 2016/17 за «Аль-Джаіш» і скончыўшы арабскі чэмпіянат на другім месцы ў турнірнай табліцы. Потым у кар’еры кубінца быў сезон выступу за польскую каманду «Кельцаў» і два сезоны за каманду «СКРА» з Бэлхатава, дзе стаў уладальнікам Суперкубка Польшчы сезона 2018/19. У наступным сезоне 2019/20 бараніў колеры французскага клуба «Туркуэн Ліль-Метраполь» з горада Туркуэн. У сезоне 2020/21 паспрабаваў сябе ў нямецкай Бундэслізе ў клубе «Фрыдрыхсгафен», скончыўшы чэмпіянат Германіі на другім месцы.

У жніўні 2023 падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам».

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2023/24 Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2023/24

Спасылкі Родригес Давид Фиэль Родригес Давид Уроженец Кубы Давид Фиэль продолжит карьеру в Солигорске! Welcome! David Fiel

Катэгорыя:Валейбалісты Кубы Катэгорыя:Ігракі «Кузбаса» Кемерава (валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Камбрэ» (валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Фрыдрыхсгафена» (валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Скры» Бэлхатаў