CM-32 «Юньбаа» — тайваньская шматмэтавая браняваная машына.
ББМ была названая ў гонар знікаючага дымчатага леапарда.
Створана для замены гусенічных бронетранспарцёраў мясцовай вытворчасці СМ-21 (варыянт M113) і паўнапрывадных чатырохколавых Cadillac Commando.
CM-32 у мадыфікацыі БМП узброена 20-мм аўтаматычнай наразной гарматай і 7,62-мм кулямётам. У варыянце бронетранспарцёра абсталёўваецца 40-мм аўтаматычным станковым гранатамётам або 12,7-мм кулямётам.
Браня забяспечвае кругавую абарону ад 7,62-мм бранябойных куль і абарону ад 12,7-мм бранябойных куль у лэбавай праекцыі.
Дно бронемашыны мае V-вобразную форму для абароны ад мін
Прыводзіцца ў рух дызельным рухавіком Caterpillar C12 магутнасцю 450 к. с. Бронемашына здольная развіваць да 110 км/г па шашы і да 8 км/г на плаву.
Крыніцы
Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Баявыя машыны пяхоты Катэгорыя:Плаваючыя бронеаўтамабілі