Трактарабудава́нне — галіна машынабудавання па вытворчасці трактароў, трактарных і камбайнавых рухавікоў, уніфікаваных вузлоў, агрэгатаў, дэталяў і запасных частак да іх.
Першыя колавыя трактары з паравым рухавіком з’явіліся ў 1830-я гады ў Вялікабрытаніі і Францыі, з рухавікамі ўнутранага згарання — у 1901 годзе ў ЗША, гусенічныя — у 1912 годзе ў ЗША. Як галіна прамысловасці трактарабудаванне існуе з 1917 года, калі на заводах Форда ў ЗША пачаўся масавы выпуск трактароў. У лік найбуйнейшых вытворцаў уваходзяць «Нью-Холанд», «Джон Дзір», «Масі Фергюсан», «Дойц», «Ландзіні», «Кейс».
У СССР
У СССР вытворчасць трактароў «Фардзон-Пуцілавец» упершыню наладжана ў 1923 годзе на заводзе «Чырвоны пуцілавец» у Петраградзе. У 1930 годзе пабудаваны Сталінградскі, у 1931 годзе Харкаўскі трактарныя заводы, якія выпускалі колавыя трактары СТЗ-ХТЗ. У 1933 годзе Чалябінскі трактарны завод пачаў выпуск гусенічных трактароў С-60. У 1937 годзе на выпуск гусенічных трактароў перайшлі Сталінградскі і Харкаўскі заводы. У 1942—1944 гадах былі пабудаваны Алтайскі, Уладзімірскі і Ліпецкі трактарныя заводы. У 1950-х гадах пачалі працаваць Анежскі, Узбекскі (Ташкенцкі), Кішынёўскі і іншыя заводы.
У Беларусі У Беларусі трактары выпускае Мінскі трактарны завод, які ў 1950 годзе пачаў вырабляць гусенічныя і тралёвачныя, а з 1953 года колавыя сельскагаспадарчыя трактары «Беларус».
Крыніцы
Літаратура
Тракторостроение : библиографический список литературы / Нац. б-ка Чуваш. Респ. ; сост. Н. А. Арсентьева. — Вып. 1. — Чебоксары, 2015. — 12 c. — (Машиностроение) Масур І. В. Тракторобудува́ння // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 319—320. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.
Спасылкі Якубович А. И., Тарасенко В. Е. Основные направления развития тракторстроения в XXI веке // Рэпазіторый БДАТУ Белорусское тракторостроение отметило 70-летний юбилей // Сайт ООО «ГлавАграрРус» Василий Гедройц Белорусское тракторостроение за четверть века глазами конструктора МТЗ // СБ. Беларусь сегодня Тракторная промышленность России // Журнал «География». № 11/2006. Тракторное, сельскохозяйственное, лесопромышленное, строительно-дорожное и коммунальное машиностроение // Союз машиностроителей России. Национальная научно-техническая конфренция
Катэгорыя:Трактарабудаванне