Раймонд Шмітляйн (; — ) — французскі лінгвіст і палітыкRaymond Schmittlein, Visuotinė lietuvių enciklopedija.
Біяграфія Вывучаў германістыку ва ўніверсітэце Парыж I Пантэон-Сарбона. У 1934—1938 гадах выкладаў французскую мову і літаратуру ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. У 1938—1940 гадах быў дырэктарам Французскага інстытута ў Рызе.
У Другую сусветную вайну браў удзел у бітве за Нарвік, потым далучыўся да Вольных французскіх сіл у Лондане. Зладзіў разведку ў Ліване і Сірыі. Атрымаў даручэнне ад Шарля дэ Голя сабраць усе сілы супраціву з-за мора. Потым браў удзел у выправах у Італію і Францыю. Дайшоў да Бельфора з Першай арміяй. У 1943—1944 гадах уваходзіў у кабінет генерала Шарля дэ Голя.
У 1945—1951 гадах быў генеральным дырэктарам у справах культуры ў французскай зоне акупацыі Германіі. Спрыяў заснаванню навучальных устаноў, якія існуюць дагэтуль: універсітэт Іагана Гутэнберга ў Майнцы, Вышэйшая школа адміністрацыйных навук у Шпаеры, Школа перакладчыкаў у Гермерсгайме, Інстытут еўрапейскай гісторыі ў Майнцы і іншыя.
Быў міністрам, адказным за Асацыяваныя Штаты (Індакітай), на працягу аднаго дня ва ўрадзе Жазефа Ланьеля (1 чэрвеня 1954 года), потым міністрам, адказным за гандлёвы флот, ва ўрадзе П’ера Мендэса з 20 студзеня да 23 лютага 1955 года. Быў віцэ-прэзідэнтам асамблеі Францыя—СССРSiramy P. 25 ans dans les services secrets. — Paris: Flammarion, 2010..
Быў адным з рэдактараў навуковага часопіса «Revue internationale d’onomastique».
Працы Études sur la nationalité des Aestii. Toponymie lituanienne. T. 1 (1948) Un Recit de Guerre de Goethe le Siege de Mayence II. Editions Art et Science, Mayence (1951) Avec César en Gaule, Paris, Ed. Artrey (1970)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мовазнаўцы Францыі Катэгорыя:Міністры Францыі