Парламент Егіпта () — двухпалатны заканадаўчы орган Арабскай Рэспублікі Егіпет. Размяшчаецца ў Каіры.

Сенат () — верхняя палата парламента, утворана канстытуцыйнай рэформай 2019 года. Вывучае і забяспечвае рэалізацыю інструментаў кансалідацыі дэмакратыі, падтрымку нацыянальнага адзінства, грамадскай згоды, асноўных каштоўнасцей грамадства.

180 сенатараў, ⅔ з іх абіраюцца таемным усеагульным галасаваннем і ⅓ прызначае прэзідэнт.

Палата прадстаўнікоў () — ніжняя палата парламента. Прымае законы і зацвярджае агульную палітыку дзяржавы, дзяржаўны бюджэт, а таксама наглядае за выканаўчай уладай.

У склад палаты ўваходзяць не менш за 450 членаў, якія выбіраюцца прамым таемным галасаваннем на 5 гадоў. Кандыдатам на членства можа быць грамадзянін Егіпта, не маладзейшы за 25 гадоў, які мае базавую адукацыюБРЭ. Египет .

Крыніцы

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Егіпта Егіпет Катэгорыя:Права Егіпта