Вітэла, Вітэлій, часам Эразм Цёлак (; каля 1230, каля г. Уроцлаў, Польшча — каля 1280) — польскі прыродазнавец і філосаф.
Біяграфія Меў нямецка-польскае паходжанне, ягоны бацька быў немцам з Цюрынгіі. Навучаўся каля 1250 года ў Парыжы. Сябраваў з Вільгельмам Мёрбеке, якому прысвяціў сваю «Перспектыву». Філасофію трактаваў як своеасаблівую навуку аб прыродзе, яго навуковай дзейнасць звязана з развіццём эмпірычнага прыродазнаўства, пачатак якому дала оксфардская школа. Аўтар вядомага ў сярэднія вякі трактата па оптыцы «Перспектыва» (1270—73), тройчы выдадзенага ў Нюрнбергу (1535, 1551, 1572). У гэтым творы выкладаюцца элементы геаметрычнай оптыкі, вядомыя Эўкліду, Пталамею і Альхазену, а таксама прыводзіцца закон абарачальнасці прамянёў пры праламленні святла, даказваецца, што парабалічныя люстэркі маюць адзін фокус, разглядаюцца будова вока і ўласцівасці зроку, тлумачыцца прырода вясёлкі на аснове пераламлення святла ў вадзяных кроплях.
Трактат Вітылы зрабіў прыкметны ўплыў на навукоўцаў-пераемнікаў, у тым ліку Леанарда да Вінчы і Ёгана Кеплера (першы трактат Кеплера з оптыкі называецца «Дадаткі да Вітэлія», 1604 год).
Памяць У гонар Вітэла ў 1935 г. названы кратар на бачнаму боку Месяца.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вучоныя Сярэдневякоўя Катэгорыя:Схаласты Катэгорыя:Вучоныя Польшчы