Аляксандр Уладзіміравіч Чаркоўскі (нар. 11 лістапада 1947) — беларускі спецыяліст у галіне трыкатажнай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1977), дацэнт (1982).

Біяграфія З 1970 года працуе ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці. У 1986—2014 гг. — загадчык кафедры тэхналогіі трыкатажнай вытворчасці, адзінай у Беларусі, якая рыхтавала тэхнолагаў трыкатажнай вытворчасці вышэйшай кваліфікацыі. Асноўны кірунак навуковай працы — стварэнне трыкатажных матэрыялаў медыцынскага прызначэння.

У 2010 годзе было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» за высокія дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці.

Спасылкі Чалавек года Віцебшчыны-2010 «Техническое регулирование и товароведение»

Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Тэкстыльшчыкі Беларусі