Сігнэ Рыйсала (, у дзявоцтве Руус, у першым шлюбе Каплан, нар. г., ) — эстонскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Член Партыі рэформаў Эстоніі. Дзеючы міністр сацыяльнай абароны Эстоніі з 26 студзеня 2021 года. У мінулым — член Рыйгікогу XIV склікання (2019—2021).
Біяграфія Нарадзілася 8 кастрычніка 1968 года ў Таліне. У 1987 годзе скончыла Талінскую сярэднюю школу № 1. Скончыла ў 1989 годзе эканамічны факультэт Талінскага політэхнічнага інстытута, у 1995 годзе — Талінскі ўніверсітэт па спецыяльнасці сацыяльная праца, у 2008 годзе — Талінскі ўніверсітэт па спецыяльнасці права, у 2017 годзе — Талінскі ўніверсітэт па спецыяльнасці сацыяльная педагогіка, у тым жа годзе паступіла ў магістратуру па спецыяльнасці сацыяльная педагогіка і абарона дзяцей.
У 1987—1990 гадах — тэхнік у Дзяржаўным праектным інстытуце «Эстсельгаспраект», у 1990—1993 гадах — рэферэнт Дзяржаўнай канцылярыі. У 1993—2019 працавала ў Міністэрстве сацыяльных спраў.
У 1990—1994 гадах была членам Эстонскай ліберальна-дэмакратычнай партыі. З 1994 года сябра Партыі рэформ. Пасля адстаўкі Арта Ааса, які ўступіў на пасаду кіраўніка Цэнтральнага саюза працадаўцаў, стала членам Рыйгікогу XIV склікання, была членам камісіі па вырашэнні праблемы дэмаграфічнага крызісу і членам сацыяльнай камісіі.
З 26 студзеня 2021 года — міністр сацыяльнай абароны ў першым урадзе Каі Калас. Захавала пасаду ў другім і трэцім урадах Каі Калас.
Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Эстоніі