Транзі́цыя (ад — пераход, перамяшчэнне) у генетыцы — мутацыя, абумоўленая заменай азоцістай асновы ў малекуле нуклеінавай кіслаты (ДНК, РНК).
Пры транзіцыі адна пурынавая аснова замяняецца на другую (адэнін на гуанін ці наадварот) або адна пірымідзінавая аснова на другую (тымін на цытазін ці наадварот). Транзіцыя адносіцца да генных мутацый, якія прыводзяць да змены сэнсу кадона і парушэнняў счытвання інфармацыі ў ланцужку ДНК. Часам транзіцыі не праяўляюцца фенатыпічна за кошт лішку генетычнага коду, бо адну амінакіслату кадзіруюць некалькі кадонаў.
Транзіцыі адбываюцца часцей за трансверсіі. Іх часам называюць простымі заменамі, таму што ў адрозненне ад трансверсій, не адбываецца змены арыентацыі пурын — пірымідзін у мутантным сайце двухланцужковай малекулы нуклеінавай кіслаты.
Крыніцы
Літаратура
Медицинская биология и общая генетика: учеб. пособие для студентов 1 курса, обучающихся по специальностям «Лечебное дело» и «Медико-диагностическое дело» медицинских вузов / Л. П. Гаврилова, В. В. Потенко, Е. М. Бутенкова. — Гомель: Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет», 2012. — 212 с. — ISBN 978-985-506-386-6.
Катэгорыя:Мутацыі