Транквіліза́тары, анксіалітыкі (ад — супакойваю) — лекавыя сродкі, група псіхатропных сродкаў, якія ўплываюць на тармажэнне ў цэнтральнай нервовай сістэме.
Транквілізатары памяншаюць пачуццё трывогі, страху, піхаэмацыянальнага напружання, зніжаюць тонус шкілетнай мускулатуры, уздзейнічаюць на шэраг функцый вегетатыўнай нервовай сістэмы і інш. Яны валодаюць седатыўным, снатворным, процісутаргавым дзеяннем.
Па хімічнаму складу транквілізатары належаць да розных класаў злучэнняў. Найбольш часта ўжываюцца хімічныя злучэнні, вытворныя бензадыязепіну.
Выкарыстоўваюцца транквілізатары пры неўрозах і неўрозападобных станах, сутаргах, эпілепсіі, артэрыяльнай гіпертэнзіі, стэнакардыі і іншых захворваннях. Валодаюць пабочнымі эфектамі, выклікаюць слабасць, санлівасць, зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі, псіхічную і фізічную залежнасць.
Крыніцы
Літаратура
Нейролептики, транквилизаторы, седативные средства: учебное пособие для самостоятельной работы студентов / сост.: Л. А. Усов, Г. З. Суфианова, Л. Н. Минакина; ГОУ ВПО ИГМУ Росздрава — Иркутск, 2010. — 49 с. Клиническая фармакология : национальное руководство / под ред. Ю. Б. Белоусова, В. Г. Кукеса, В. К. Лепахина, В. И. Петрова — Москва : ГЭОТАР-Медиа, 2014. — 976 с. — ISBN 978-5-9704-0916-9.
Спасылкі Анксиолитики: вчера, сегодня, завтра // Русский медицинский журнал
Катэгорыя:Дэпрэсанты Катэгорыя:Нейратропныя сродкі