Амбуаз () — замак, які месціцца ў горадзе Амбуаз у даліне Луары ў Францыі.
Канфіскаваны з прыватнай уласнасці каралём у XV стагоддзі, ён стаў упадабанай каралеўскай рэзідэнцыяй і быў значна перабудаваны. Кароль Карл VIII памёр у замку ў 1498 годзе пасля ўдару галавой аб дзвярную перамычку. З другой паловы XVI стагоддзя замак прыйшоў у заняпад, і большасць унутраных пабудоў пазней былі знесены, але некаторыя ацалелі і былі адноўлены разам са знешнім абарончым контурам з вежаў і сцен. Ён быў прызнаны гістарычным помнікам Міністэрствам культуры Францыі ў 1840 годзе.
У замкавай капліцы знаходзіцца пахаванне Леанарда да Вінчы.
Спасылкі
Крыніцы
Катэгорыя:Замкі Францыі Катэгорыя:Замкі Луары