Міхкель Аксалу (; нар. , ) — эстонскі футбаліст, варатар нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2000 годзе ў клубе «Курэссаарэ», дзе за тры гады згуляў толькі адзін матч і двойчы пабываў у арэндзе ў іншых клубах. У 2003 годзе падпісаў кантракт з адным з лідараў эстонскага футбола, «Флорай». За сем гадоў у клубе брамнік згуляў 116 матчаў у асноўным складзе і выйграў суперкубак Эстоніі, у 2004 годзе, знаходзячыся ў арэндзе ў «Тэрвісе»,

29 студзеня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Аксалу ў англійскі «Шэфілд Юнайтэд». Аднак, з-за траўмы гулец не змог замацавацца ў асноўным складзе клуба і, пабываўшы ў кароткатэрміновай арэндзе ў «Мансфілд Таун», у красавіку 2012 года зноў падпісаў кантракт з «Флорай». Але пасля двух месяцаў у клубе Аксалу быў вымушаны разарваць кантракт, каб загаіць болі ў спіне, якія не дазвалялі яму выходзіць на поле.

У красавіку 2013 года брамнік перайшоў у фінскі клуб «СІК» і ў гэтым жа годзе разам з камандай выйграў другую фінскую лігу. У 2014 годзе брамнік стаў уладальнікам кубка фінскай лігі. У 2015 годзе стаў чэмпіёнам Фінляндыі. У 2019 годзе пакінуў фінскі клуб, згуляўшы за гэты час больш за 180 матчаў.

У 2021 годзе перайшоў у «Пайда». Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Эстоніі