Шуазі () — былая каралеўская рэзідэнцыя ў камуне Шуазі-ле-Руа ў дэпартаменце Валь-дэ-Марн у ваколіцах Парыжа на беразе Сены.

Невялікі папярэдні будынак быў пабудаваны паміж 1680 і 1686 гадамі для Ганны Марыі Луізы Арлеанскай, герцагіні дэ Манпансье, званай Вялікай Мадэмуазель, стрыечнай сястры Людовіка XIV. Пачынаючы з 1740 года кароль пашырыў галоўны будынак, дадаў некалькі гаспадарчых пабудоў і адаптаваў інтэр'ер да дамінуючага тады стылю ракако. У 1746 годзе ён аддаў Шуазі сваёй каханцы, мадам дэ Пампадур. У праўленне Людовіка XVI каралева Марыя Антуанета любіла бываць у Шуазі, які заставаўся ва ўладанні Кароны да рэвалюцыі. Рэвалюцыйны ўрад канфіскаваў маёнтак і палац, парцэляваў зямлю і распрадаў сялянам. Занядбаныя і паўразбураныя будынкі палаца былі з часам знесены ў XIX стагоддзі.

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Замкі Францыі