Маўзалей Хамейні () — помнік-пахавальня, прысвечаная лідэру ісламскай рэвалюцыі і першаму Вышэйшаму кіраўніку Ірана вялікаму аятале Рухале Мусаві Хамейні. Акрамя самога Хамейні, у маўзалеі пахаваны яго жонка Хадыджэ і іх сын Ахмад, а таксама паплечнік Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані.
Комплекс знаходзіцца на могілках Бехештэ-Захра, на поўдзень ад Тэгерана, побач з міжнародным аэрапортам імя Хамейні.
Спасылкі
Катэгорыя:Маўзалеі Катэгорыя:Славутасці Ірана