Шматнітовае ткацтва — від узорыстага ткацтва, калі ўзор ствараецца на чатырох або болей . Адпаведна колькасці нітоў вылучаюць двух-, трох-Звычайна да ўласна шматнітовага ткацтва не далучаюць двух- і трохнітовую тэхніку, але ў гэтым артыкуле яна далучана, бо робіцца на тым самым абсталяванні і тэхналагічна апісваецца прыкладна такім самым чынам., чатырох-, пяці-, шасці-, васьмі- і шаснаццацінітовыя ткацтвы. Тканіна ад кожнага з гэтых тыпаў мела традыцыйныя ўжыванні для розных вырабаў, а таксама называлася адпаведнымі словамі, напрыклад, тканіна, вытканая ў два ніты — двуніт, а тканіна, вытканая ў восем нітоў — асьмярык.
Гісторыя
Фарміраванне тэхнікі вырабу ўзорыстых шматнітовых тканін у Еўропе прыйшлося на позняе Сярэдневякоўе і ранняе Адраджэнне, а вяршыні свайго мастацкага развіцця дасягнула ў XVII стагоддзіБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 294. Яна была распрацавана ў краінах Паўночнай Еўропы — у Галандыі, Германіі, Швецыі і іншых скандынаўскіх краінах, г.зн. там, дзе тэкстыльны промысел быў заснаваны на ільне, у адрозненне ад Італіі і Іспаніі, дзе пад уплывам усходняй тэкстыльнай вытворчасці развівался шаўкаткацтва.
Самы ранні музейны ўзор шматнітовых тканін — посцілка на ложак з характэрным шашачным узорам, вытканая на чатырох нітах, з княства Шлезвіг-Гольштэйн у Германіі, — датуецца XVII—XVIII стагоддземTkanina : ornamenty i wzory używane na tkaninach od czasów starożytnych do początków w. XIX-go. Warszawa : T-wo Wydawnicze, 1928. — 320 s. мал. 152.. Узоры шматнітовых тканін былі папулярныя ў тэкстылі ў XVIII — XIX стагоддзях.
Ніты
— часткі ткацкага станка, якія служаць для перамяшчэння нітак асновы ў працэсе ўтварэння Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 289.
Для кіравання нітамі выкарыстоўваюцца панажы — прылада ў ткацкім станку ў выглядзе апор пад кроснамі, злучаных вяроўкай з нітамі, падвешанымі на блоку, націскаючы на якія нагамі прыводзяцца ў рух ніты. Апора можа прадстаўляць сабой дошчачку, прылажаную на манер педалі, пруток, падвешаны перпендыкулярна ступні, або мець іншую канструкцыю, зручную для зладжанага кіравання. Колькасць такіх апор адпавядае колькасці нітоў.
Апісанне
Пры шматнітовым ткацтве ўзнікае магчымасць ствараць тканіны са складаным і разнастайным перапляценнем нітак асновы і ўткаМногоремизное ткачество . Перапляценне пры гэтым залежыць ад таго, як ніткі асновы прапускаюцца ў ніты і ад паслядоўнасці ходу па падножках («хадзіць па панажах»). Тыпалагічнай прыкметай шматнітовых тканін з’яўляецца перапляценне асновы і ўтка без выкарыстання дадатковага ўзорнага ўтка, геаметрычны арнамент з прамавугольных слупкоў ці «шашак», які складае адзінае цэлае са структурай тканіны, і двухбаковы пазітыўна-негатыўны характар узору.
Двухнітовае ткацтва
Простае двухнітовае ткацтва — адна з найбольш старажытных і распаўсюджаных тэхнік народнага ткацтва. Ткацтва на 2 нітах давала магчымасць атрымаць тканіны ці рыпсавага перапляцення. Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што тканіны палатнянага перапляцення былі вядомыя на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў жалезным веку.
Выкарыстоўвалася самастойна і ў спалучэнні з іншымі відамі ткацтва (закладным, браным, выбарным, ажурным, пераборным). Двухнітовым спосабам звычайна ткалі льняное палатно (кужаль, зрэб’е, радно), некаторыя ўзорыстыя тканіны (спаднічныя, посцілкавыя) з разнаколернай ільняной або шарсцяной пражы, ручнікі, фартухі, палавікі і гэтак далей. Аснова дэкаратыўнага рашэння — клетка і палоска. На аснове палатнянага перапляцення атрымлівалі розныя дробныя ўзоры, выкарыстоўваючы каляровыя ніткі асновы і розныя камбінацыі двухчаўночнага ўтку.
Тканіну, вытканую простым палатняным перапляценнем, у два ніты, звалі адпаведна двуніт. Паколькі такая тэхніка была для гарызантальнага ткацкага станка адной з самых базавых і шырока выкарыстаных, то часам пра яе казалі «ткаць у проста, пакі́даць у проста, упроста»Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. МацкевічМова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2.
Трохнітовае ткацтва
Пры трохнітовым ткацтве аснова прапускалася ў два ніты як для звычайнага палатна, а ў трэці бралася адна нітка з кожнай пары. Ніткі асновы, якія знаходзіліся ў вочках першага ніта, не перапляталіся з уточнай, а ішлі верхам.
На поўдні тканіны з прадольнымі палосамі ткаліся двухнітовым ткацтвам, а на поўначы і ўсходзе — часцей трохнітовым, таму зваліся «трынітоўкамі». Калі для двухнітовых тканін характэрнае , то ў трохнітовых асобныя палосы ткаліся ў выглядзе хвалістых лінійКурыловіч Г. М. Беларускае народнае ткацтва. Мн., 1981.
Чатырохнітовае ткацтва
Чатырохнітовае ткацтва — адна з самых распаўсюджаных і ўніверсальных тэхнік шматнітовага ткацтва, паколькі пры адносна невялікай складанасці яна давала магчымасць вырабляць тканіны самых розных узораў.
Базавым перапляценнем для чатырохнітовага ткацтва было саржавае. Яно атрымлівалася, калі аснову прапускалі ў кожны ніт (пакідалі ў проста), а на панажы націскалі паслядоўна. Нескладанымі па тэхнічным выкананні былі ткацтва ў ёлачку, рады і ромб.
Тканіну, вытканую ў чатыры ніты, звалі адпаведна чваранітНародныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч, чваранітакНародная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін або чваранітная тканіна.
Пяцінітовае ткацтва
Пры пяцінітовым ткацтве аснова прапускалася ў чатыры ніты, адпаведна задуманаму ўзору, а ў адзін, напрыклад у трэці, кожны раз прапускаліся ўсе ніткі асновы. Па панажах хадзілі так, што спачатку апускаліся першы і другі ніты, а паднімаліся трэці, чацвёрты і пяты, а затым апускаліся другі і трэці, а паднімаліся чацвёрты, пяты і першы. У пяць нітоў ткаліся тканіны, для рукавоў кашуль, абрусы і інш.
Шасцінітовае ткацтва
Пры шасцінітовым ткацтве ў першыя два ніты прапускалася аснова для палатна, а ў астатнія чатыры — для ўзору. Ход па панажах быў даволі складаным, а выніковы выраб меў падвышаную шчыльнасць, таму такая тэхніка выкарыстоўвалася для стварэння посцілак і палавікоў-дарожак.
Тканіна, вытканая ў шэсць нітоў, звалася шасцінітоўкаМатэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак (1974). Сшытак 2. М. А. Жыдовіч.
Васьмінітовае ткацтва
Пры гэтым спосабе выкарыстоўвалі восем нітоў і адпаведна столькі ж панажоў. Перапляценне атрымлівалася атласнае, а тканіна больш шчыльная. Самы распаўсюджаны ўзор — «шашачка». Калі ў чатырохнітовай тэхніцы на паверхні тканіны колькасць нітак утковых і асноўных усюды аднолькавая, то ў васьмінітовай у адной шашачцы даецца больш нітак асновы, а ў другой — больш нітак утка. Пры васьмінітовым ткацтве ўточныя ніткі не проста пакрываюць ніткі асновы, як у чатырохнітовым, а пераплятаюцца паміж сабой. Таму васьмінітовая тканіна мае больш гладкую паверхню. Як адзначаюць даследчыкі, васьмінітовае ткацтва — гэта ўжо спелая і даволі развітая тэхніка. Васьмінітовым спосабам ткаліся ў асноўным абрусы, радзей ручнікі.
Тканіну, вытканую ў восем нітоў, звалі васьмініт (васьмінітовая)Скарбы народнай мовы (2005), асьмярыкНародныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч.
Шаснаццацінітовае ткацтва
У Літве ў рэгіёне Дзукія мелася спецыяльная назва «адкачай» () для тканін, вырабленых на шаснаццаці нітах. Падобным словам — «» — называлі рамесленнікаў, якія хадзілі па вёсках са сваімі станкамі. Найбольш старыя тканіны такога тыпу сустракаюцца ў плечавых накідках — «»drobulė , якія датуюцца XVIII — першай палавінай XIX стагоддзяLietuviu moteru drobules : [Lietuvos dailes muziejaus drobuliu rinkinio] katalogas / . — Vilnius : Lietuvos dailes muziejus, 2004. — 22 см. — Рэзюмэ на англійскай, нямецкай мовах. — Бібліяграфія: с. 125—129. Бібліяграфія таксама ў падрадковых заўвагах. — Паказальнік: с. 130—131. — ISBN 9986-669-41-3..
Іншая колькасць выкарыстаных нітоў
Для ткацтва з колькасцю нітоў, роўным дзесяці і болей ніткі асновы і ўтку павінны быць вельмі тонкімі, а дасведчанасць ткача — вельмі высокай, таму такія спосабы атрымалі распаўсюд толькі ў XX стагоддзі з павелічэннем узроўню тэхнічнай дасканаласці ткацкай справы.
Рэгіянальныя асаблівасці Арэал распаўсюджання шматнітовых тканін у Еўропе ахоплівае Заходнюю і Цэнтральную Беларусь, беларуска-польскае памежжаPolskie druki ludowe na płótnie / . — Warszawa : Państwowy Instytut Wydawniczy, 1953. — 256, с. : іл., карт., партр. ; 26 см. — (Z prac Państwowego Instytutu Sztuki). — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 3178 экз. С. 145., Літву, Латвію, Швецыю, МалдовуПостолаки, Е. А. Молдавское народное ткачество (XIX — начало ХХ в.) / АН МССР, Отд. этнографии и искусствоведения. — Кишинев : Штиинца, 1987. — 203, с. С. 70, 132—137 і частку Украіны, у Расіі рэдкіяБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 297.
У Беларусі
На думку даследчыкаў, беларуская народная лексіка шматнітовага ткацтва сведчыць пра тое, што на Беларусі ткацкая тэхналогія была ўспрынята з Захаду, суадносілася з такімі краінамі, як Вялікае Княства Літоўскае, Германія, Польшча, і асацыявалася з народамі, якія былі яе носьбітамі, — літвінамі/літоўцамі, палякамі, немцамі, Wileńskie cechy tkackie do r. 1795, «Ateneum Wileńskie» 1924, t. 2, nr 5-6, s. 69-103.