Ганна Юр’еўна Скрыган (нар. ) — беларуская вучоная-эколаг, урбаніст. Кандыдат геаграфічных навук.
Была кіраўніцай Магілёўскага аддзялення міжнароднага аб’яднання «Экапраект». Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай. У Беларуска-Расійскім універсітэце ў розны час была дацэнткай кафедры «Бяспека жыццядзейнасці», а таксама загадчыцай кафедры «Аўтамабільныя дарогі».
Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме 23 жніўня 2023 года прызнаў яе вінаватай у «распальванні варожасці» і прызначыў пакаранне тэрмінам на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (справу разглядала суддзя Ірына Цяплова). Пасля Турмы № 4 накіравана ў ПК-4 ў Гомелі. 4 верасня 2024 года выйшла на волю па памілаванні.
Выбраная бібліяграфія Методические подходы к разработке системы индикаторов устойчивого развития города / А. Ю. Скриган. — Могилев: Белорусско-Российский университет, 2010.
Спасылкі scopus.com
Катэгорыя:Кандыдаты геаграфічных навук