Трансмі́тэр (ад — перасылаю, перадаю) — перадаючае тэлеграфнае прыстасаванне, у якім кодавыя камбінацыі знакаў, запісаныя на перфарацыйных стужках, пераўтвараюцца ў электрычныя імпульсы, што паступаюць у лінію сувязі.
Выконваюцца ў выглядзе дадатковага блока да тэлеграфнага апарата ці як самастойны перадатчык. На пачатковым этапе развіцця тэлеграфнай сувязі выкарыстоўваўся электрамеханічны трансмітэр, вынайдзены Ч. Уітстанам у 1858 годзе. Працаваў на аснове нераўнамернага кода Морзэ. У канцы 1950-х гадоў найбольшае распаўсюджанне атрымалі трансмітэры на аснове раўнамернага пяціэлемннага кода.
Таксама трансмітэрамі называюць перадатчыкі тэлекіравання, аўтаблакіроўкі і сігналізацыі на чыгунцы, якія перадаюць кадзіраваныя электрычныя сігналы ў рэйкавы ланцуг.
Крыніцы
Літаратура
ГОСТ 22515-77: Связь телеграфная. Термины и определения. Трансми́ттер // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 1-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1991. — ISBN 5-85270-160-2. Трансмі́тер // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 324. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.
Спасылкі Бейбулатова, С. И. Современные приборы бесконтактного кодирования рельсовых цепей / С. И. Бейбулатова, Д. И. Селиверов. // Молодой учёный. — 2011. — № 12 (35). — Т. 1. — С. 50—52.
Катэгорыя:Тэлеграф Катэгорыя:Чыгуначная сігналізацыя